Гексаметылентэтрамін ((CH2)6N4, альбо C6H12N4), таксама Уратрапін — бясколерныя крышталі саладкаватага смаку. Добра раствараецца ў вадзе, серавугляродзе, умерана - у спірце, хлараформе; дрэнна - у эфіры, бензоле.
Структурна падобны да адамантану.
Значэнне
Медыцына Прэпарат аказвае антысептычны эфект, пераважна, у мачавых шляхах. Ужываецца ў чыстым выглядзе і ў складзе камбінаваных лекавых сродкаў (напрыклад, кальцэкс). У чыстым выглядзе гексаметылентэтрамін ужываецца пераральна або нутравенна, у выглядзе соляў: гіпурату, індыгакармінату або камфарату. Механізм дзеяння заснаваны на вызваленні свабоднага фармальдэгіду, які дэнатурыруе бялкі бактэрый.
Быт Прадаецца ў пачках (10 таблетак па 10 грамаў, або па 5 таблетак на 16 грамаў) пад гандлёвымі назвамі "Сухое паліва", "Сухі спірт". Выкарыстоўваецца ў якасці паліва для падрыхтоўкі (разагрэву) ежы, для распальвання печаў, прагравання скляпоў, гаражоў і інш.
Катэгорыя:Трацічныя аміны Катэгорыя:Кансерванты Катэгорыя:Азоцістыя гетэрацыклы Катэгорыя:Інгібітары карозіі