Гексаген (CH2)3N3(NO2)3) — магутнае другаснае (брызантнае) выбуховае рэчыва. Адчувальнасць да ўдару займае сярэдняе становішча паміж тэтрылам і ТЭНам.

Шчыльнасць зарада — 1,77 г/см³. Хуткасць дэтанацыі — 8360 м/сек, ціск у фронце ударнай хвалі — 33,8 гПа, фугаснасць — 470 мл, брызантнасць — 24 мм, аб’ём газападобных прадуктаў выбуху — 908 л/кг. Тэмпература запальвання — 230 °C, тэмпература плаўлення — 204,1 °C. Цеплыня выбуху — 1370 ккал/кг, цеплыня згарання — 2307 ккал/кг.

Фізічныя ўласцівасці Гексаген — белы крышталічны парашок. Без паху, смаку, моцны яд. Удзельная вага — 1,816 г/см³, малярная маса — 222,12 г/моль. Нерастваральны ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, талуоле, хлараформе, лепш — у ацэтоне, ДМФА, канцэнтраванай азотнай і воцатнай кіслотах. Раскладаецца сернай кіслатой, шчолачамі, а таксама пры награванні.

Плавіцца гексаген пры тэмпературы 204,1 °C з раскладаннем, пры гэтым яго адчувальнасць да механічных уздзеянняў моцна павышаецца, таму яго не плавяць, а прэсуюць. Прэсуецца дрэнна, таму, каб яго лепш спрэсаваць, гексаген флегматызуюць ў ацэтоне.

Спасылкі

Катэгорыя:Выбуховыя рэчывы Катэгорыя:Інсектыцыды Катэгорыя:Яды