Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж (Георг) Аляксандр Луі (Людовік) Уэльскі (; нар. 22 ліпеня 2013, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, першы ўнук караля Карла ІІІ, першынец прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Кэтрын, займае другое месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём».
Цяжарнасць герцагіні Кэтрын 3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня.
Нараджэнне Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (18:24 па мінскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг). Прынц Уільям прысутнічаў пры родах, якія праходзілі ў — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг.
Тытул У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархііНікалсан Гаральд. King George the Fifth: His Life and Reign. — : Constable and Co., 1952. — P. 310. , нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.
Катэгорыя:Віндзорская дынастыя Катэгорыя:Каралеўскія дзеці