Геленіум (Helenium) — род адно-або шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных.
Арэал
Каля 40 відаў у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША.
Значэнне
Многія віды дэкаратыўныя. У садоўніцтве шырока выкарыстоўваецца — мнагалетнік з буйнымі кветкавымі кошыкамі ў шчыткападобных суквеццях. Садовыя формы і гатункі гібрыднага паходжання аб’ядноўваюць пад назвай ; яны розныя па вышыні і адрозніваюцца афарбоўкай кветкавых кошыкаў — камбінацыямі жоўтых, карычневых і чырвона-пурпуровых адценняў. Квітнеюць ў другой палове лета і ўвосень.
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)