Гельвін (, ) — мінерал падкласа каркасных сілікатаў з хімічнай формулай Mn4(Be3Si3O12)S. Апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам (A. G. Werner) ў 1817 годзе і названы ім за жоўты колер.
Гельвін — адзін з шасці самых распаўсюджаных берыліевых мінералаў, утрыманне аксіду берылію ў мінералах гэтай групы складае ад 8 да 15,5 %. Крышталічная структура падобная да структуры садаліту, крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае крышталі жоўтага колеру розных адценняў, можа быць зялёным, чырвоным, шаравата-жоўтым, жаўтавата-зялёным. Цвёрдасць 6—6,5 (5—5,5Гельвин // КаталогМинералов.Ru) па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,2—3,44 г/см³.
Каштоўная руда на берылій. Вядомы радовішчы і праяўленні гельміну ў Германіі, Расіі, Нарвегіі, Казахстане, ЗША, Фінляндыі, Швецыі, ЯпонііГельвин // Кристаллов.net.
Літаратура Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.
Спасылкі Гельвин // Кристаллов.net Гельвин // КаталогМинералов.Ru
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы берылію Катэгорыя:Мінералы марганцу Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы цынку