Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (, Варонеж — , Мінск) — беларускі савецкі . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949).
Біяграфія Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.
У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні ), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.
У 1936 годзе ў Ленінградзе была знята карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне».
За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Творчасць У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950): «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «» (1975) і інш
Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).
Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў.
Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.
А. Булінскі быў жанаты з Р. І. Гладунко, дачка — Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў Піліп Юр’евіч.
Памёр 25 студзеня 1984 года.
Фільмаграфія
Аператарскія працы 1931 — Аазіс ў пясках 1932 — Ташкент — горад брудны 1933 — Калодзеж смерці 1936 — Дзяўчына спяшаецца на спатканне 1936 — Дняпро ў агні 1940 — Весялей нас няма 1947 — Дарога без сну 1948 — Далёкая нявеста 1952 — Белая Вежа 1954 — Дзеці партызана 1955 — Зялёныя агні 1957 — Нашы суседзі 1960 — 1961 — Першыя выпрабаванні 1964 — Масква - Генуя 1967 — Тысяча вокнаў 1973 — Вялікае супрацьстаянне 1975 — Доўгія вёрсты вайны
Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З ), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.
Рэжысёрскія працы 1970 — Збянтэжанасць
Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія другой ступені (1949) — за фільм «Далёкая нявеста» (1948) Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964) Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964)
Літаратура
Кинословарь в 2-х томах. — М.: «Советская энциклопедия», 1966—1970. «Кино». Энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. Приглашение на творческий вечер А. Булинского правлением союза кинематографисов БССР 1980-го года.
Катэгорыя:Беларусьфільм Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР