«Дзеці партызана» — прыгодніцкі фільм рэжысёраў Льва Голуба і Мікалая Фігуроўскага зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1954 годзе.

Сюжэт У Нароўлю на летнія канікулы прыехаў піянер Міхась Грэчны. Разам з ім на цеплаходзе плыў шпіён, які сказаў, што ён фотамастак.

Шпіён прыёхаў у геалагічную партыю, якая займалася пошукам радовішчаў нафты. Там ён прадставіўся фотакарэспандэнтам геалагічнага часопіса і прымусіў пагрозамі работніка геалагічнай партыі Глушку, які ў час вайны супрацоўнічаў з гестапа, зрабіць фотаздымкі сакрэтных карт і пакласці касету з плёнкай ва ўмоўленым месцы. У гэтым месцы яе выпадкова знайшлі брат і сястра Грэчныя, дзеці камандзіра партызанскага атрада, які гераічна загінуў у жніўні 1942 года падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны паспяшаліся аднесці знаходку геолагам, але нікога з начальства не аказалася на месцы. Глушка, пераканаўшыся, што гэта менавіта схаваная ім плёнка, падахвоціўся праводзіць дзяцей з тайнай мэтай прывабіць іх у багну і загубіць.

У час акупацыі Глушка стаў здраднікам і служыў у нацыстаў. Ён выдаў ім размяшчэнне партызанскага атрада, якім камандаваў геолаг Мікола Грэчны. Цяпер, баючыся пакарання, ён рашыўся на новае злачынства.

Даведаўшыся, што дзеці не загінулі ў багне, Глушка пачаў актыўна шукаць іх. На адной з дзялянак лесу ён знайшоў шмат дрэваў з надпісамі на кары «Глушка — здраднік». Каб вынішчыць гэтыя надпісы, Глушка падпаліў лес.

У рэшце рэшт Глушка знайшоў дзяцей каля магілы іх бацькі. Забіць дзяцей яму не даў дзед Якуб, які выпадкова знаходзіўся непадалёк.

Глушка і шпіён апынуліся ў супрацоўнікаў дзяржбяспекі, а дзецям выказалі падзяку за праяўленыя мужнасць, розум і адвагу.

У ролях Віталь Камісараў — Міхась Грэчны, піянер-суворавец  — Алеся Грэчная, сястра Міхася Грэчнага  — Якуб Максімавіч, апякун Міхася і Алесі Грэчных, ляснік Павел Малчанаў — Васіль Сяргеевіч Собалеў, начальнік геалагічнай партыі Любоў Мазалеўская — Ганна Пракоф’еўна, апякунка Міхася і Алесі Грэчных  — следчы  — Матвей Глушка  — шпіён  — геолаг Кацярына Фёдараўна Савінава — Вольга Васілеўна, геолаг

У эпізодах: , Кацярына Бузук, Я. Заштоўт Ю. Пашкін, Г. Суднік, Людміла Цімафеева

Здымачная група Сцэнарыст: Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Леў Голуб Мікалай Фігуроўскі Аператар-пастаноўшчык: Андрэй Булінскі Кампазітары:

Дзмітрый Лукас Тэкст песень: А. Астрэйка Мастак-пастаноўшчык: Юрый Булычоў Гукааператар: К. Бак Рэжысёр: Пётр Васілеўскі Аператар: Г. Удавенка Мантаж: Н. Мікалаева Грым: Р. Нікіцін Дырэктар: С. Тульман

Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы пра шпіёнаў Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Льва Голуба