Дубра́ва (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя вядома як лясная старожжа ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай геберні. У 1900 годзе тут працавала лесапільня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 15 двароў, загубілі 2 жыхароў.

7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак рыбгаса «Страдзеч»Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..

Насельніцтва 16 двароў, 63 жыхары (1940) 154 жыхара (1959) 247 жыхароў (1970) 48 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна