Гексахлорбензо́л альбо перхлорбензо́л — хлорарганічнае злучэнне з формулай C6Cl6, выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыду і фунгіцыду. Таксама ў сумесі з іншымі прэпаратамі выкарыстоўваецца для пратраўкі насення збожжавых культур. У адносінах да гексахлорбензолу дзейнічае Стакгольмская канвенцыя аб стойкіх арганічных забруджвальніках, згодна з якой гэтае рэчыва забаронена ва ўсім свецеStockholm Convention on Persistent Organic Pollutants website .
Фізічныя і хімічныя ўласцівасці
Гексахлорбензол — бясколерныя крышталі, не раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў этаноле і бензоле, малекулярная маса 284,8 а.а.в.; тэмпература плаўлення 231 °C; тэмпература кіпення 322 °C; шчыльнасць 2,044 г/см³.
Гексахлорбензол параўнальна лёгка ўступае ў рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння, абменьваючы адзін атам Cl, напрыклад, на групы СН2ОH, OH, SH.
Атрыманне Атрымоўваюць гексахлорбензол хлараваннем бензолу альбо яго хлорвытворных: у газападобным стане пры тэмпературе 600 °C альбо ў прысутнасці активаванага вугалю пры 350—370 °C; у вадкім стане ў прысутнасці каталізатараў (хларыды Fe, Al, Sb, As альбо іншых элементаў).
Асноўныя рэакцыі:
.
Вылучаюць крышталізацыяй. Чысціня не менш за 95 % (прымешкі — трыхлорбензол, тэтрахлорбензол і пентахлорбензол).
Уздзеянне на арганізм чалавека Палітропны яд. Найбольш раннія змены назіраюцца з боку печані, ЦНС і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Парушае парфірынавы абмен, мае кумулятыўны эфект.
Катэгорыя:Хлорарганічныя злучэнні Катэгорыя:Пестыцыды Катэгорыя:Фунгіцыды Катэгорыя:Араматычныя злучэнні