Кі́раўская вобласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — Кіраў. Утворана 7 снежня 1934 года.
Насельніцтва 1426,9 тыс. чалавек (2006), з якіх у гарадах пражываюць 71,7 %. Нацыянальны склад: рускія — 91,8 %, марыйцы — 2,6, татары — 2,2 %, удмурты 1,4 %.
Падзяляецца на 39 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Кіраў, Кірава-Чапецк.
Вядомыя асобы Аляксандр Кірылавіч Разумаў (1909—2003) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе. Сцяпан Мікалаевіч Халтурын (1857—1882) — расійскі рабочы-рэвалюцыянер. Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (1924—2003) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі.
Спасылкі
Афіцыйны сайт