thumb|Эмблема паралімпійскіх гульняў thumb|right|Заезд спартсменаў-інвалідаў на калясках thumb|Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах Паралімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для інвалідаў (акрамя інвалідаў па слыху). Традыцыйна праводзяцца пасля галоўных Алімпійскіх гульняў, а пачынаючы з 1988 — на тых жа спартыўных аб'ектах; у 2001 гэта практыка замацавана пагадненнем паміж МАК і Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК). Летнія паралімпійскія гульні праводзяцца з 1960, а зімовыя паралімпійскія гульні — з 1976.

Узнікненне відаў спорту, у якіх могуць удзельнічаць інваліды, звязваюць з імем англійскага нейрахірурга Людвіга Гутмана, які, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з фізічнымі недахопамі, увёў спорт у працэс рэабілітацыі хворых з пашкоджаннямі спіннога мозгу. Ён на практыцы даказаў, што спорт для людзей з фізічнымі недахопамі стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад фізічных недахопаў, умацоўвае фізічную сілу, неабходную для таго, каб справіцца з інваліднай каляскай.

Паралімпійскія віды спорту Летнія віды спорту Акадэмічнае веславанне; Баскетбол на калясках; Боча Веласіпедны спорт; Аб'езджанне; Галбол; Веславанне на байдарках (уключаны ў праграму гульняў з 2016 года); Дзюдо; Лёгкая атлетыка; Настольны тэніс; Паратрыятлон; Парусны спорт; Плаванне; Кулявая стральба; Рэгбі на калясках; Сядзячы валейбол; Стральба з лука; Тэніс на калясках; Цяжкая атлетыка (паўэрліфтынг); Фехтаванне на калясках; Футбол 5х5; Футбол 7х7.

Зімовыя віды спорту Горныя лыжы; Кёрлінг на калясках. Лыжныя гонкі; Біятлон; Слэдж хакей; Пара-снаўборд (уключаны ў праграму Гульняў з 2014 года).

Летнія Гульні Летнія Паралімпійскія гульні 1960, Рым, Італія Летнія Паралімпійскія гульні 1964, Токіа, Японія Летнія Паралімпійскія гульні 1968, Тэль-Авіў, Ізраіль Летнія Паралімпійскія гульні 1972, Гайдэльберг, Германія Летнія Паралімпійскія гульні 1976, Таронта, Антарыа, Канада Летнія Паралімпійскія гульні 1980, Арнем, Нідэрланды Летнія Паралімпійскія гульні 1984, Сток-Мандэвіль, Вялікабрытанія і Нью-Ёрк, ЗША Летнія Паралімпійскія гульні 1988, Сеул, Паўднёвая Карэя Летнія Паралімпійскія гульні 1992, Барселона, Іспанія Летнія Паралімпійскія гульні 1996, Атланта, Джорджыя, ЗША Летнія Паралімпійскія гульні 2000, Сідней, Аўстралія Летнія Паралімпійскія гульні 2004, Афіны, Грэцыя Летнія Паралімпійскія гульні 2008, Пекін, Кітай Летнія Паралімпійскія гульні 2012, Лондан, Вялікабрытанія Летнія Паралімпійскія гульні 2016, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Летнія Паралімпійскія гульні 2020, Токіа, Японія

Зімовыя Гульні Зімовыя Паралімпійскія гульні 1976, Эрншэльдсвік, Швецыя Зімовыя Паралімпійскія гульні 1980, Гейла, Нарвегія Зімовыя Паралімпійскія гульні 1984, Інсбрук, Аўстрыя Зімовыя Паралімпійскія гульні 1988, Інсбрук, Аўстрыя Зімовыя Паралімпійскія гульні 1992, Цігнес, Францыя Зімовыя Паралімпійскія гульні 1994, Лілехамер, Нарвегія Зімовыя Паралімпійскія гульні 1998, Нагана, Японія Зімовыя Паралімпійскія гульні 2002, Солт-Лэйк-Сіці, ЗША Зімовыя Паралімпійскія гульні 2006, Турын, Італія Зімовыя Паралімпійскія гульні 2010, Ванкувер, Канада Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014, Сочы, Расія Зімовыя Паралімпійскія гульні 2018, Пхёнчхан, Паўднёвая Карэя

Гл. таксама Сурдлімпійскія гульні Спецыяльныя алімпійскія гульні Спартыўныя танцы на калясках

Спасылкі