Гематаген (, ад «кроў» і  — «які нараджае») — лекавы прэпарат, які вырабляюць з дефібрынаванай крыві забойнай жывёлы з даданнем цукровага сіропу і этылавага спірту.

Ужываюць пры малакроўі, знясільванні, заняпадзе харчавання. Дзіцячы гематаген, які выпускаецца ў плітках, утрымлівае сухую кроў, аскарбінавую кіслату, цукар, патаку, мёд і згушчанае малако.

Катэгорыя:Стымулятары гемапаэзу Катэгорыя:Іншыя метаболікі Катэгорыя:Цукеркі