Якаб Штэйнер (; , Уцэнсторф паблізу Залатурна, Швейцарыя — , ) — швейцарскі матэматык, заснавальнік сінтэтычнай геаметрыі крывых ліній і паверхняў 2-га і вышэйшых парадкаў.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Іфертэне ў І. Песталоці, у 1818 годзе паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт.

Скончыўшы там адукацыю, у 1821 годзе, паступіў у Берліне настаўнікам у прыватны інстытут Пламана.

З 1825 па 1835-ы гады быў настаўнікам матэматыкі ў Берлінскім гарадскім прамысловым вучылішчы.

З 1835 годзе пачаў выкладанне ў Берлінскім універсітэце ў якасці экстраардынарнага прафесара матэматыкі.

У 1834 г. быў абраны членам Берлінскай акадэміі навук.

Паміраючы ў 1863 годзе ў Берне, ён завяшчаў 8000 талераў Берлінскай акадэміі навук для прэміі за сачыненні па сінтэтычнай геаметрыі.

Яго ўласныя работы па геаметрыі (часткай змешчаныя ў розных навуковых часопісах, часткай тыя, што засталіся ў рукапісах), а таксама яго лекцыі ў Берлінскім універсітэце паслужылі падставай для выдання ў 1867 г. кнігі пад загалоўкам: «Jacob Steiner’s Vorlesungen über Syntetische Geometrie, bearbeitet von Geiser und Schröter».

Усе яго творы («Gesammelte Werke von Jacob Steiner») выдадзены К. Веерштрасам у Берліне ў 1881—1882 гг.

Гл. таксама Парызм Штэйнера Тэарэма Штэйнера Эліпс Штэйнера Крывая Штэйнера Тэарэма Штэйнера, планіметрыя Праблема (задача) Штэйнера Сістэма Штэйнера

Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Геометры Катэгорыя:Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта