Не варта блытаць з Беларускай акадэміяй медыцынскіх навук і Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі

Акадэмія медыцынскіх навук Беларусі - няздзейснены праект па стварэнні ў Беларусі дзяржаўнай акадэміі навук у галіне медыцыны. Павінна была быць створана згодна Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №861 ад 23 снежня 1993 года.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1993 №861

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначае, што медыцынская навука ў рэспубліцы знаходзіцца ў цяжкім становішчы: адсутнічаюць матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы патэнцыял па найважнейшых напрамках медыцынскай навукі, парушаныя сувязі з медыцынскімі навуковымі ўстановамі краін - членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, узрастаюць адмоўныя тэндэнцыі ў падрыхтоўцы навукоўцаў, няма рэгулярнага абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй. Ва ўмовах росту дэфіцыту фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў медыцынская навука губляе магчымасць актыўна ўздзейнічаць на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне медыцыны.

У мэтах пашырэння медыцынскіх даследаванняў і экспертызы, выканання навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, забеспячэння падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі навуковых медыцынскіх кадраў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству аховы здароўя перагледзець і пераразмеркаваць функцыі кіравання медыцынскай навукай з улікам сучасных умоў.

2. Стварыць Акадэмію медыцынскіх навук Беларусі, уключыўшы ў яе склад медыцынскія навукова-даследчыя інстытуты і ўстановы навуковага абслугоўвання згодна з дадаткам.

Міністэрству аховы здароўя прадставіць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб удзеле Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі і медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў у выкананні агульнадзяржаўных і міжгаліновых навукова-тэхнічных праграм, а таксама вызначыць і зацвердзіць да 1 сакавіка 1994 г. прыярытэтныя напрамкі навуковай дзейнасці названых устаноў.

3. Міністэрству аховы здароўя, Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі ўнесці ў 1 квартале 1994 г. у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб ўдасканаленні сеткі навукова-даследчых устаноў з улікам зацверджаных прыярытэтных напрамкаў развіцця ў рэспубліцы медыцынскай навукі.

4. Прыняць прапановы Міністэрства аховы здароўя аб стварэнні Фонду развіцця навукі і тэхнікі Міністэрства аховы здароўя.

Вызначыць, што сродкі дадзенага Фонду фармуюцца за кошт асігнаванняў з дзяржаўнага бюджэту, добраахвотных узносаў міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый.

5. Дзяржаўнаму камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выдзяляць Міністэрству аховы здароўя сродкі на фінансаванне работ навукова-даследчых устаноў у адпаведнасці з заданнямі дзяржаўных праграм па ліквідацыі ў рэспубліцы медыцынскіх наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Міністэрству аховы здароўя размяркоўваць гэтыя сродкі на конкурснай аснове.

6. Дзяржэканомплану, Міністэрству фінансаў прадугледжваць у рэспубліканскім бюджэце выдзяленне Міністэрству аховы здароўя асігнаванняў, неабходных для выканання дзяржаўных праграм.

7. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Міністэрству фінансаў, Міністэрству аховы здароўя ў месячны тэрмін распрацаваць палажэнне аб умовах аплаты лячэбна-дыягнастычнай і кансультацыйнай работы, якая праводзіцца навуковымі супрацоўнікамі навукова-даследчых інстытутаў.

Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь В.Кебіч

Кiраўнiк Справаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.Каўко

Прапанаваны склад Акадэміі Згодна Дадатку да Пастановы №861 ад 23 снежня 1993, у склад Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі прапанавалася ўключыць наступныя ўстановы: Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства

Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі

Беларускі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі

Беларускі навукова-даследчы інстытут экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў

Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі

Беларускі навукова-даследчы санітарна-гігіенічны інстытут

Беларускі цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматыкі і эканомікі аховы здароўя

Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі

Навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві

Навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі

Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі

Навукова-даследчы інстытут радыяцыйнай медыцыны і яго філіялы ў гарадах Віцебску, Гомелі, Магілёве

Навукова-даследчы інстытут спадчынных і прыроджаных захворванняў

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка

Далейшы ход падзей Нягледзячы на прынятую Пастанову, якая з-за адсутнасці дакументаў, якія яе адмяняюць, дагэтуль не страціла сваёй юрыдычнай сілы, Акадэмія так і не была створана.

Тым не менш, акадэмічная інстытуцыяналізацыя медыцынскай навукі ў Беларусі ўсё ж адбылася: як рэзультат намаганняў па стварэнні Аддзялення праблем медыцыны, першая ідэя пра якое была выказана на Агульным сходзе Акадэміі навук БССР у 1991 годзе, у 1995 годзе ў складзе Акадэміі навук Беларусі было створана Аддзяленне медыка-біялагічных навук, ператворанае ў 2003 г. у Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі. Крыніцы Справаздача аб навуковай дзейнасці Акадэміі навук Беларусі за 1991 год. - Мн., 1992. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 декабря 1993 г. №861 "О развитии медицинской науки" Аддзяленне медыка-біялагічных навук НАН Беларусі (1998) Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - Аддзяленне медыцынскіх навук (2017)

Катэгорыя:Дзяржаўныя акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі