Мікалай Сямёнавіч Купчын (, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1956Вопросы передовой общественно-политической и философской мысли в газете «Северо-Западный Край» (1902―1905 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук / Н. С. Купчин; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Минск, 1956. — 17, с.).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1952. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, з 1967 загадчыкам сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, перыядычнага друку, навуковых і аматарскіх таварыстваў прыродазнаўства. Адзін з аўтараў калектыўных манаграфіяў з гісторыі філасофіі, а таксама «Нарысаў гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі 1919—1968» (1968), «Нарысаў гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горках Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны