Геніяльнасць — найвышэйшая ступень праявы творчых сіл чалавека. Тэрмін "геніяльнасць" ўжываецца як для абазначэння здольнасці чалавека да творчасці, так і для ацэнкі вынікаў яго дзейнасці. Маючы прыроджаную здольнасць да прадуктыўнай дзейнасці ў той ці іншай галіне, геній, у адрозненне ад таленту, уяўляе сабой не проста вышэйшую ступень адоранасці, а звязаны са стварэннем якасна новых твораў, адкрыццём раней нязведаных шляхоў творчасці. Дзейнасць генія рэалізуецца ў пэўным гістарычным кантэксце жыцця чалавечага грамадства.

Літаратура Геніяльнасць // Jacques Derrida: Genesen, Genealogien, Genres und das Genie. Das Geheimnis des Archivs. Passagen Verlag, Wien 2006, ISBN 3-85165-746-2. Norbert Elias: Mozart. Zur Soziologie eines Genies. Suhrkamp, Frankfurt a.M. 1993. Michael Fitzgerald: Genesis of Artistic Creativity: Asperger's Syndrome and the Arts.

Катэгорыя:Рысы асобы Катэгорыя:Адоранасць