До́ўгае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэжа, у межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера забалочаныя.
Каналамі Доўгае злучана з азёрамі Бярэжа і Плоскае.
Літаратура
Спасылкі Доўгае возера
Катэгорыя:Басейн Дзісны Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна