Гіпотэза матэматычнага сусвету (ГМС, таксама вядома як Канчатковы Ансамбль) - у фізіцы і касмалогіі, адна з гіпотэз "тэорыі ўсяго", прапанаваная тэарэтычным фізікам Максам Тэгмаркам.

Апісанне Згодна з гіпотэзай, Наша знешняя фізічная рэальнасць з'яўляецца матэматычнай структурай. То бок, фізічны сусвет з'яўляецца матэматычным ў пэўным сэнсе, і "тыя светы дастаткова складаныя, каб ўтрымліваць самадасведчаныя падструктуры, якія будуць суб'ектыўна ўспрымаць сябе як існуючыя ў фізічна "рэальным" свеце".Tegmark (1998), p. 1. Гіпотэза мяркуе, што светы, якія адпавядаюць розным наборам пачатковых станаў, фізічных канстант, або зусім іншых ураўненняў, можна разглядаць як аднолькава рэальныя. Тэгмарк распрацоўвае ГМС унутры Гіпотэзы Вылічваемага Сусвету (ГВС), якая сцвярждае, што ўсе матэматычныя структуры, якія можна вылічыць, існуюць.

Тэорыю можна разглядаць як: від піфагарызму ці платанізму, таму што яна сцвярджае існаванне матэматычных аб'ектаў; від матэматычнага манізму, таму што яна адмаўляе існаванне чаго-небудзь акрамя матэматычных аб'ектаў; фармальны выраз струткурнага рэалізму

Тегмарк сцвярджае, што гіпотэза не мае вольных параметраў і магчыма эксперыментальная. Такім чынам, ён аддае ёй большую первагу адносна іншых "тэорый усяго" па прынцыпу ашчаднасці. Ён мяркуе, што свядомы вопыт будзе праходзіць у форме матэматычных "самасвядомых падструктур", якія існуюць у фізічна "рэальным" свеце.

Гіпотэза звязана з антропным прынцыпам і катэгарызацыяй Тэгмарка аб чатырох узроўнях мультысусвета.

Андрэас Альбрэхт з лонданскага Імперскага Коледжа назваў тэорыю "правакацыйным" рашэннем адной з цэнтральных праблем, якія стаяць перад фізікай. Нягледзячы на тое, што ён "не асмеліцца" ісці так далёка, каб сказаць, ва што ён верыць, ён адзначыў, што "на самой справе даволі цяжка пабудаваць тэорыю, дзе ўсё, што мы бачым, з'яўляецца ўсім, што ёсць".

Гл. таксама Касмалогія Лічбавая фізіка Немагчымы свет Мадальны рэалізм Мультысусвет Анталогія Тэорыя струн Тэорыя ўсяго Неабгрунтаваная эфектыўнасць матэматыкі ў натуральных навуках

Спасылкі Computable Universes & Algorithmic Theory of Everything The Level IV mathematical multiverse Wei Dai's ``everything'' mailing list Is the Universe Actually Made of Math?

Катэгорыя:Квантавая гравітацыя Катэгорыя:Анталогія