До́ўгае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіцы, за 20 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска, за 6 км на захад ад аграгарадка Бігосава, на мяжы з Латвіяй. На латвійскім баку мяжы завецца Гараіс () або Ілгэзэрс ().

Плошча паверхні возера 0,1 км², даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 0,98 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, стужкападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночна-ўсходнія берагі забалочаныя. З Доўгага выцякае ручай у возера Чорнае.

Літаратура

Спасылкі Доўгае возера

Катэгорыя:Басейн Росіцы Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна