Эдвард Джозеф Сноўдэн (; нар. года, Паўночная Караліна) — амерыканскі тэхнічны асістэнт і былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. У пачатку чэрвеня 2013 года Сноўдэн перадаў газетам The Guardian і The Washington Post сакрэтную інфармацыю АНБ, якая тычыцца татальнага сачэння амерыканскіх спецслужбаў за інфармацыйнымі камунікацыямі паміж грамадзянамі многіх дзяржаў па ўсім свеце, пры дапамозе існуючых інфармацыйных сетак і сетак сувязі, у тым ліку звесткі аб праекце PRISM. У сувязі з гэтым у ЗША яму завочна прад’яўлены абвінавачванні ў парушэнні заканадаўства ЗША. Абвешчаны амерыканскімі ўладамі ў міжнародны вышук.
Спасылкі Edward Snowden says motive behind leaks was to expose ‘surveillance state’ // Washington Post, 2013-06-09
Катэгорыя:Супрацоўнікі ЦРУ Катэгорыя:Палітычныя рознагалоссі ў ЗША Катэгорыя:Агенцтва нацыянальнай бяспекі Катэгорыя:Бежанцы Катэгорыя:Шпіянаж Катэгорыя:Праваабаронцы