Галаграфічны прынцып — гіпотэза, прапанаваная ў 1993 г. знакамітым нідэрландскім фізікам-тэарэтыкам Г. ’т Хоафтам (Gerard' t Hooft).
Тэорыя нагадвае платонаўскую алегорыю пячоры і складаецца з двух асноўных сцвярджэнняў: Уся інфармацыя, якая змяшчаецца ў нейкай вобласці прасторы, можа быць прадстаўлена як «галаграма» — тэорыя, якая «жыве» на мяжы гэтай вобласці. Тэорыя на межах доследнай вобласці прасторы павінна ўтрымліваць, самае большае, адну ступень свабоды на планкаўскую плошчу.
Напрыклад, калі разглядаць універсітэцкае кафэ-кандытарскую, то галаграфічны прынцып сцвярджае, што ўся фізіка, прысутная ў гэтым кафэ, вызначаецца фізікай на яго сценках.
Крыніцай гэтай гіпотэзы служыць так званая , якая адназначна паказвае матэматычную эквівалентнасць квантавай тэорыі поля ў размернасці 3+1 і ў прасторы-часе размернасці 2+1.
Гл. таксама Галарух
Спасылкі
Хуан Малдасена. Иллюзия гравитации Николай Никитин. Шум Крэйга Хогана
Катэгорыя:Фізічныя гіпотэзы Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Тэарэтычная фізіка