Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» — гэта традыцыйны міжнародны вакальны конкурс сярод выканаўцаў ад 18 да 31 года, які штогод праводзіцца падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Конкурс заснаваны ў 1992 годзе і з’яўляецца адзіным фестывальным мерапрыемствам, якое прысутнічала на ўсіх без выключэння віцебскіх фестывалях пачынаючы ад моманту заснавання «Славянскага базару». Паводле афіцыйнай фармулёўкі, конкурс мае за мэту «раскрыццё і падтрымку маладых талентаў, папулярызацыю музыкальнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін».

Конкурс з’яўляецца адным з найбольш папулярных сярод выканаўцаў з краін СНД, Балтыі, а таксама Балканскіх краін. 8 разоў на конкурсе перамагалі прадстаўнікі краін былой Югаславіі. Для шмат каго з Беларускіх выканаўцаў конкурс зрабіўся пачатковым крокам на вялікую сцэну. У розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Пётр Ялфімаў, Георгій Калдун і іншыя беларускія спевакі і спявачкі. Конкурс адкрыў Еўропе такія імёны як Марыя Навумава, Руслана, Жэлька Ёксімавіч, Ташэ Праескі, Бобі Майсоскі, Таісія Павалій.

З 2003 года таксама праводзіцца і дзіцячы аналаг конкурсу «Віцебск».

Фармат і правілы Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы эстраднай песні, якія маюць досвед канцэртных выступаў і якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў нацыянальных музычных конкурсах і фэстах. Канкурсанты павінны мець рэкамендацыі ад дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў культуры (абавязкова для краін СНД), прадзюсарскіх цэнтраў, музычных студый, музычных тэле-, радыёпраграм, дырэкцый музычных фэстаў і конкурсаў. Узрост канкурсантаў павінен быць ад 18 да 31 года. Папярэдні адбор удзельнікаў ажыццяўляе «Дзяржаўная ўстанова Цэнтр культуры „Віцебск“» на аснове афіцыйных заявак, творчых рэкамендацый, аўдыё- і відэаматэрыялаў, прадстаўленых на конкурс. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюць па аднаму выканаўцу ад краіны-ўдзельніцы. Усяго ў конкурсе могуць браць удзел не больш за 21 выканаўца.

Конкурс праводзіцца на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску і доўжыцца 2 дня. Парадак выступлення выканаўцаў звычайна вызначаецца лёсаваннем, якое праходзіць напярэдадні першага конкурснага дня, і з’яўляецца нязменным і ў другім туры. Для канкурсантаў падрыхтоўка да конкурсу пачынаецца загадзя, у Мінску, на базе Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Конкурс мае два этапы, кожны праходзіць у асобны дзень. У першы дзень канкурсант павінен выконваць эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант у суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін» (правіла ўведзена ў 1993 годзе). Запіс дапаможнага голасу (бэк-вакалу) дапушчальны ў тым выпадку, калі ён не дублюе асноўны голас (меладычную лінію) і не замінае праслухоўванню выканаўца. Фанаграма забяспечваецца непасрэдна канкурсантам ці канкурсанткай. У другі дзень выконваецца песня кампазітара з славянскай краіны на адной з моў славянскай моўнай групы ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працягласць гучання песні ў кожны з дзён павінна быць не больш за чатыры хвіліны. За доўгую гісторыю правядзення конкурсу этапы часам мянялі месцамі, але правілы конкурсу для выканаўцаў амаль што не змяняліся і сталі традыцыйнымі.

У 2003, 2004 і 2014 гадах праграма складалася з паўфіналу і фіналу, які складаўся з двух дзён.

Міжнароднае журы Міжнароднае журы фармуецца Дырэкцыяй фэсту на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў эстраднай песні, кампазітараў, паэтаў, менеджараў, прадзюсараў, журналістаў, грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія маюць міжнароднае прызнанне і спрыяюць папулярызацыі ідэй фестывалю. Члены журы не павінны з’яўляцца менеджарамі ці прадзюсарамі ўдзельнікаў конкурсу. Колькасць членаў журы ад года на год мянялася: максімальная колькасць членаў журы была ў 1992 і 1993 гадах — 15 чалавек, мінімальная колькасць — 10 чалавек. Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме, з пэўнай умовай не ацэньваць ніжэй за 4 бала. У 1994 годзе падчас галасавання старшыня журы Мішэль Легран ацэньваў канкурсантаў па 5-бальнай сістэме, у той час як астатнія сябры журы — па 10-бальнай. Галасаванне членаў журы адбываецца па заканчэнні выступу кожнага канкурсанта ў кожны дзень конкурсу. Вынікі галасавання адлюстроўваюцца на тэлевізійных экранах.

Ацэнкі журы падсумоўваюць балы за два тура конкурсу і па выніках выяўляюць уладальнікаў Гран-пры, першай, другой і трэцяй прэміі. Па ўмовах конкурсу журы мае права не ўручаць Гран-пры, калі немагчыма вызначыць удзельніка, які падыходзіць паводле патрабаваных крытэрыяў для ўручэння прэміі. За ўсю гісторыю конкурсу такое здаралася толькі ў 1992, 1994 і 2017 гадах. Журы мае права дзяліць прэмію (акрамя Гран-пры і першай прэміі) у роўных долях паміж дзвюма канкурсантамі, якія набралі роўную колькасць балаў ці з невялікай розніцай балаў (да 2-х балаў).

У розныя гады старшынямі журы былі Уладзімір Мулявін, Мішэль Легран, Ігар Лучанок, Ала Пугачова, Марыа Марэна, Анатоль Ярмоленка, Рыкарда Качантэ.

Пераможцы і лаўрэаты Найбольш паспяховымі сярод удзельнікаў конкурсу былі прадстаўнікі Беларусі — 7 перамог, а таксама Югаславіі і Украіны, якія атрымлівалі перамогу 5 разоў. Чатры разы Гран-Пры атрымлівалі прадстаўнікі Казахстана.

Сярод небеларускіх удзельнікаў конкурсу найбольшых поспехаў дасягнулі Марыя Навумава з Латвіі і Руслана з Украіны, якія рабіліся пераможцамі конкурсу Еўрабачанне ў 2002 і 2004 гадах адпаведна. Вялікую папулярнасць у сваіх краінах і Еўропе атрымалі Жэлька Ёксімавіч з Сербіі, Ташэ Праескі і Бобі Майсоскі з Македоніі, Таісія Павалій з Украіны, а таксама Данатас Монтвідас з Літвы.

Пераможцы і лаўрэаты міжнароднага конкурсу «Віцебск»:

Год Гран-пры Першая Прэмія Другая прэмія Трэцяя прэмія 1992 не прысуджаўся  Олэкса Берэст Андрэй Хлястоў Іна Афанасьева Сабіна Тарас Жыцінскі Моніка Ростэк Ігар Шышоў 1993  Таісія Павалій  Вадзім Азарх Ліліяна Ранчыч Андрэй Шпак 1994  не прысуджаўся  Мілан «Шчэпа» Шчэпавіч Аляксандр Панамароў Тэона 1995 Філіп Жмахер  Наталля Магілеўская Тэймураз Боджгуа Тоні Чакыраў Вольга Прадзіна 1996  Руслана Лыжычка  Хакан Сулейман Азкая Мая Каркарашвілі Таццяна Анісімава 1997  Святлана Слаўкавіч  Вольга Сяргеева Вольга Жалудова Інеш Кдырава 1998  Рафаэль Даган  Таня Банянін Вікторыя Дземянчук Яўгенія Уласава Радасціна Колева Эва Улязлоўска 1999  Жэлька Ёксімавіч  Ірына Дарафеева Яўгенія Чобіч Караліна Гочава Дыяна Гурцкая Кася Станкевіч 2000  Тошэ Проескі Нэлі Чабану Аляксандра Рахманькова Вардуі Варданян Марыян Навіна Алеся Азнобіна 2001  Тэона Дольнікава Дзмітрый Качароўскі Зоран Шандораў Каці Карнай Нато Метанідзэ Барыс Рэжак 2002  Зікі Дзяніс Барканаў Тамара Гачэчыладзэ Тодар Георгіеў Аляксандра Кірсанава Наталля Падольская Елена Гуляева 2003  Максім Сапацькоў Надзея Трохін Уладзімір Аўчароў Елена Тамашэвіч Сяргей Дземянчук Ігар Вукоевіч 2004  Пётр Ялфімаў  Яўген Гор Маржан Арапбаева Родзіка Новак 2005  Паліна Смолава Мар’ян Стаянаскі Гюнэш Шай Наталля Валеўская Эмілія Валенці 2006  Аксана Багаслоўская Наталля Гардзіенка Аляксей Гоман Карынэ Асіран Чыкс 2007  Наталя Краснянска Георгій Калдун Нушка Аліна Ана Міленкавіч Себасцьян Плявіньскі 2008  Данатас Монтвідас Віталь Гардзей Лена Валеўская Надзіко Пламен Патаў Уладзіслаў Лявіцкі 2009  Дзмітрый Даніленка Паша Парфеній Андрэй Коласаў Улатка Лазанаскі Еранімус Мілюс Пятро Дмітрычэнка 2010  Дамір Кеджа Лаша Рамішвілі Анаіт Шахбазян Іна Воранава Дзінара Султангаліева Дзяніс Вяршэнка Ёцэ Панаў 2011  Алена Ланская Уладзімір Квасніця Рута Дэвід Дэйл Алішэр Карымаў Крысціна Скарлат 2012  Бобан Майсоскі Саманта Ціна Галіна Конах Федэрыка Марынары Славіна Калканджыева 2013  Міхал Качмарэк Сабрына Кунштэк Яўген Андрыянаў Арчыл Крысці Аляксандр Салаўёў 2014 Радрыга де ла Кадэна Віталіэ Нэгруца Вераніка Дораш Дына Елушыч Дыана Голбі Мархаба Сабіева 2015 Дзімаш Кудайберген Валерыя Грыбусава Мікалай Манолаў Сафі Ганна Цвердаступ 2016 Аляксей Грос Адам Элеанора Век’ё Анна Адабеску Андрыа Гвілісіані Ганна Цімафей 2017 не прысуджаўся Улад Сытнік Ягор Шаранкоў Невена Божавіч 2018 Марчэл Рошка Ернар «Амрэ» Садырбаеў Міла Ніціч Яўген Курчыч Сільвія Зэлек2019 Адыльхан Макін Георгій Путкарадзэ Ілай Альмані Ваня Зданюк Іван Дзятлаў Дзмітры Бабак2020 Раман Волазнеў Эліна Івашчанка Караліна Лында Хансултан Івона Адзіцкі2021 Рухія Байдукенава Ірына Арсеніевіч Данііл Мышкавец Рэната ШціфельТофік ГаджыеўІвана Марыя Багова2022 Ганна Трубяцкая Марта Верэк’я Дзмітрына Германава Анастасія «NANSI» Бяляўская Бек Ісраілаў Марыя Ханданян2023 Маша Мнджаян Самір Ёльчыеў Agape Елізавета Слышкіна Куралай Мейрамбек Маліка Хакімава2024 Караліна Балан Ерназар Жубан Мар'ям Танкрэдзі Кацярына Кузіна Валеры Чучман Нявена Пейкава2025 Алмагуль Баталіева Валерыя Бернатовіч Дамéніка Барбэра Давід Кіракасян Рыскелдзі Старбекаў Эрык Ахметаў2026 Soraya (Розі Альфана) Амалят Акерке Алена Кузняцова Аляксей Осічэў Іраклі Гадэлія Нурдаалот Дзеркембаеў

Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск»

З 1996 года падчас Славянскага Базара ў Віцебску праходзіў Міжнародны конкурс дзіцячых шоу-праграм, які пасля стаў звацца Міжнародным конкурсам дзіцячых канцэртных праграм. Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск» стаў заменай апошняму з 2003 года.

Фармат дзіцячага конкурсу

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя дзіцячай музычнай творчасці, выяўленне юных таленавітых выканаўцаў, актывізацыя стварэння новых сучасных твораў для дзяцей і юнацтва, выхаванне мастацкага густа і павагі прафесіяналізму, адраджэнне найлепшых традыцый эстраднага жанру. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна, якія маюць досвед канцэртных выступаў.

Конкурс звычайна складаецца з двух конкурсных выступаў, якія праходзяць у два дні, і гала-канцэрта. У першы дзень конкурсу ўдзельнікі выконваюць песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант. У другі дзень выконваецца эстрадная песня па выбары канкурсанта, якая найлепш адлюстроўвае выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці канкурсанта. Асноўным патрабаваннем да песень з’яўляецца адпаведнасць дзіцяча-юнацкай тэматыцы, сугучнасць з узростам і светапоглядам выканаўцы. Пераможца конкурсу робіцца ўладальнікам Гран-пры і Залатой Ліры.

Пераможцы і лаўрэаты дзіцячага конкурсу Найбольшы поспех сярод удзельнікаў дзіцячага конкурсу маюць прадстаўнікі Беларусі з 6-цю гран-пры і Румыніі з 4-ма гран-пры, з іх 3 гады запар. Тройчы перамагалі на конкурсе ўдзельнікі з Расіі. Сярод беларускіх пераможцаў конкурсу Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец паспяхова прадстаўлялі Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні. Шмат хто з удзельнікаў з іншых краін таксама прымалі ўдзел у дзіцячай версіі Еўрабачання пасля ўдалых выступленняў у Віцебску.

Пераможцы міжнароднага дзіцячага музыкальнага конкурсу «Віцебск»: Год Пераможца 2003 Ноні Разван Энэ 2004 Раман Грычушнікаў 2005 Ксенія Сітнік 2006 Катажына "Кася-Бэла" Меднік 2007 Андрэй Кунец 2008 Лара 2009 Марыя Крысціна Крэчун 2010 Марыа Галатану 2011 Ралука-Элена Урсу 2012 Марыям Бічашвілі 2013 Персіяна Дзімітрава 2014 Анастасія Багінская 2015 Луіза Нуркуатава 2016 Настасся Гладзіліна 2017 Марыя Магільная 2018 Аляксандр Балабанаў 2019 Ксенія Галецкая 2020 Ангеліна Ламака 2021 Комнен Вукавіч2022 Елісей Касіч2023 Шэрхан Арыстан2024 Ясміна Хуснідынава2025 Амалія Сухан 2026 Лізавета Цупрык Заўвагі  — Армянская выканаўца Луара Айрапецян прадстаўляла на конкурсе 2008 года Расію пад псеўданімам Лара.

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:Музычныя мерапрыемствы