Ба́бініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бабінічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялагаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ботаніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Буева, Жабенцяі, Казанава, Кашалёва, Клішава, Максюткі, Мяльны, Палудзеткі, Прузы і Пышнякі), у склад Варонаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. 29 лістапада 1967 года ў гарадскую рысу Віцебска ўключаны вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя ВіцьбаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Білева, Селівоўшчына і Янапаль)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета перададзена вёска АгароднікіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 27 снежня 1990 года з часткі сельсавета ўтвораны Тулаўскі сельсавет.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5443 чалавекі, з іх 84,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4616 чалавек.

Склад Па стану 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабініцкага сельсавета налічвалася 37 населеных пунктаў. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў: Альгова Ананіна Аўдзеевічы Бабінічы Барвін Бібіраўка Буева Бялынавічы Віцьба Гатушкі Жабенцяі Жалезнякі Жмуркава Казанава Камунарка Кашалёва Кашына Клішава Косава Максюткі Падбярэззе Палудзеткі Пышнякі Светлы Сенькава Чумачоў Мох Шабуні

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — С. 77.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе