Гепарын — рэчыва, якое перашкаджае згусанню крыві; упершыню вылучаны з печані. Сінтэзуецца ў гладкіх клетках, скопішчы якіх знаходзяцца ў органах жывёл, асабліва ў печані, лёгкіх, сценках сасудаў. Па хімічнай прыродзе гепарын — серуўтрымальны мукаполіцукрыд, які складаецца з глюказаміна, глюкуронавай кіслаты і звязаных з імі рэшткаў сернай кіслаты. Малярная маса каля 20000. Гепарын атрымліваюць з печані і лёгкіх буйной рагатай жывёлы; выкарыстоўваюць у медыцыне як антыкаагулянт для прафілактыкі і лячэння трамбозаў.
Катэгорыя:Гліказамінагліканы Катэгорыя:Антыкаагулянты
Катэгорыя:Уронавыя кіслоты