Любі́ста ле́кавая, Любіста аптэчная, Любісцік, Любісцік аптэчны, Любчык, Ладук, СардэчнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., ЛюбімДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914 (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.
Апісанне Вышыня да 2 м. Сцябло гопае, баразнаватае, пустое ўсярэдзіне. Лісце бліскучае, двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі белавата-жаўтаватыя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.
Распаўсюджанне Пашырана ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць у садах, зрэдку дзічэе. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Выкарыстанне Лекавыя, харчовыя і эфіраалейныя расліны. Традыцыйная прыправа ўкраінскай і нямецкай кухні. Са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лекавыя і парфумерныя вырабы.
Літаратура
Шкляр А. Любіста лекавая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1824 годзе