Белазу́бка малая (Crocidura suaveolens) — дробнае млекакормячае з роду сямейства .
Апісанне Даўжыня цела 5—7 см, маса 4—8 г. Вушы добра развітыя. Поўсць кароткая, на спіне і баках ад цёмна-бурай да светлай блакітна-шэрай. На бруху поўсць мае светла-шэры або белаваты колер. На хвасце рэдкія валаскі белаватага колеру.
Пашырэнне Распаўсюджана на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыкі, на поўначы Кітая, на Каўказе, у Забайкаллі і Прымор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца рэдка (адзначана на Палессі ў Лунінецкім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах).
Асаблівасці біялогіі Спароўваюцца ў маі—чэрвені. Цяжарнасць працягваецца 4 тыдні. Нараджаюць 5—10 дзіцянят.
За суткі малая белазубка з’ядае корму амаль у паўтара разы больш, чым важыць сама і не харчуючыся можа пражыць каля сутак.
Літаратура — С. 266—267.
Спасылкі Саварин А. А., Молош А. Н. К экологии и видовой диагностике белозубок (Crocidura, Soricidae), обитающих на территории Белорусского Полесья Войта Л. Л. Белозубка малая // Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. Малая белозубка // Энциклопедия природы России. / В. Л. Динец, Е. В. Ротшильд — М.: ABF, 1998. АННОТИРОВАННЫЙ СПИСОК ВИДОВ, ИСКЛЮЧЕННЫХ ИЗ ПРЕДЫДУЩИХ ИЗДАНИЙ КРАСНОЙ КНИГИ, А ТАКЖЕ ТРЕБУЮЩИХ ДОПОЛНИТЕЛЬНОГО ИЗУЧЕНИЯ И ВНИМАНИЯ В ЦЕЛЯХ ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ОХРАНЫ // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Землярыйкавыя Катэгорыя:Фаўна Еўразіі Катэгорыя:Фаўна Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1811 годзе