Лябе́днік (Atriplex) — род адна- і шматгадовых травяністых, паўкустовых раслін і кустоў сямейства лебядовых.

Батанічнае апісанне

Вышыня да 1 м. Лісце чаргаванае, часта, як і сцёблы, з мучністым налётам. Кветкі ў клубочках, сабраных коласападобныя ці мяцёлчатыя суквецці, песцікавыя преаважна без калякветніка. Плод — аднанасенны арэшак, насенне ў цвёрдай абалонцы доўга захоўваецца ў глебе.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 258 відаў, некаторыя з іх:

- у крыніцы пад сінанімічнай назвай

На Беларусі найбольш пашыраны ; расце на засмечаных месцах, па берагах рэк, каля жылля, цвіце ў ліпені—верасні. Як дэкаратыўную расліну вырошчваюць з крывава-чырвоным лісцем.

Сінонімы У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:

Значэнне

Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя і пустазелле.

Аманімія

Лябеднікам часам называюць лебяду.

Літаратура Лябеднік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.