Іван Васілевіч Саверчанка (нар. , в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык, палітолаг. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013)Прэзентацыя і перадача ў дар кніг, якія выйшлі пры падтрымцы МФГС // Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2009-09-21.

Біяграфія Нарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна.

У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР.

З 1988 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне старабеларускай кніжнай паэзіі XVI — першай паловы XVII ст.».

У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Публіцыстычная літаратура Беларусі другой паловы XVI—XVII стст.: праблемы паэтыкі».

З 2015 года дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Грамадская дзейнасць Сябра БНФ «Адраджэнне», у 1993 годзе ўзначальваў камісію па адукацыі. У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларускуПарушэнні моўных правоў .

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя літаратуры, гісторыя Беларусі, палітычныя і культурныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў, філасофская думка Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны.

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999), прэміі НАН Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012), Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2017)Лауреатом премии «Звезды Содружества» стал белорусский ученый Иван Саверченко, Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020).

Асноўныя навуковыя працы Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2012. Menschliche Dimension: intellektuelle und geistige Bereiche = Чалавечае вымярэнне: інтэлектуальная і духоўная сферы. Minsk, 2004. Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. Мінск, 1998. Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994. Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1993. Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). Мінск, 1992. Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. Мінск, 1992. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мінск, 1992. Удзел у калектыўных працах Сусветная спадчына Францыска Скарыны. Мінск, 2017. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў : у 2 т. Т. 1. Мінск, 2006. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999. Выданні літаратурных помнікаў Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X—XVII стагоддзяў. Мінск, 2016. Беларуская літаратура XVI ст. Мінск, 2015. Памятники литературы Беларуси X—XVIII вв. Минск, 2013. Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.). Мінск, 2007; 2010. Беларуская літаратура X—XV стст. Мінск, 2010. Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси. Москва, 2010. Францыск Скарына. Выбраныя творы. Мінск. 2008. Літаратурна-мастацкія і гісторыка-дакументальныя творы Рыцары Белай Русі. Мінск, 2022. Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII—XVII стагоддзяў : эсэ. Мінск, 2019 (Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства», 2020). Трон: легенда, повесть, мистерия. Минск, 2019. Улада пячаткі: легенда, аповесць, містэрыя, эсэ. Мінск, 2016. Блеск короны: повесть-нарация, эссе. Минск, 2014.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі І. В. Саверчанка. Да 50-годдзя з дня нараджэння : віртуальная выстаўка на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Эксперт, утверждавший о 200-летней российской оккупации Беларуси, получил «Звезду Содружества» и 2 млн российских рублей «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (1993)

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага