Прэзідэнт Грэцыі ( — Старшыня Элінічнай Дэмакратыі) — вышэйшая службовая асоба Грэчаскай Рэспублікі. Афіцыйная рэзідэнцыя — Прэзідэнцкі палац у Афінах.

Паўнамоцтвы Прэзідэнт Грэцыі з’яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл да 1974 года яго паўнамоцтвы былі бязмежнымі, аднак у 1975 годзе былі скарочаны новай канстытуцыяй.

Выбары прэзідэнта Прэзідэнта Грэцыі абіраюць парламентам (а не праз усенароднае галасаванне) тэрмінам на 5 гадоў. Артыкул 32 Канстытуцыі Грэцыі прадугледжвае, што прэзідэнт павінен быць абраны на спецыяльнай сесіі парламента, прынамсі за месяц да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна папярэдніка. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку вайны або, калі выбары новага прэзідэнта не будуць завершаны ў тэрмін.

Прысяга Перад уступам на пасада прэзідэнт прыносіць прысягу. "Я клянуся (у імя Святой, адзінасутнай і непадзельнай Троіцы), абараняць Канстытуцыю і законы, забяспечваць іх добрасумленнае выкананне, абараняць нацыянальную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, абараняць правы і свабоду грэкаў і служыць агульным інтарэсам і прагрэсу грэчаскага народа ".

Штандары

Спіс прэзідэнтаў Грэцыі Спіс уключае прэзідэнтаў Грэцыі з 1828 года.

Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў Першая рэспубліка Іаан Кападыстрыя 24 студзеня 1828 9 кастрычніка 1831 Аўгустынас Кападыстрыя 9 кастрычніка 1831 9 красавіка 1832 Другая рэспубліка адмірал Паўлас Кунтурыётыс 25 сакавіка 1924 15 сакавіка 1926 генерал Тэадорас Пангалас 15 сакавіка 1926 24 жніўня 1926 адмірал Паўлас Кунтурыётыс 24 жніўня 1926 9 снежня 1929 Аляксандрас Заіміс 9 снежня 1929 10 кастрычніка 1935 Рэжым палкоўнікаў палкоўнік Георгіяс Пападопулас 1 чэрвеня 1973 25 лістапада 1973 генерал Федан Гізікіс 25 лістапада 1973 18 снежня 1974 Прэзідэнт Фота Гады жыцця Пачатак кіравання Канец кіравання Трэцяя рэспубліка Міхаіл Стасінопулас 1903-2002 18 снежня 1974 19 чэрвеня 1975Канстантынас Цацас 1899-1987 19 чэрвеня 1975 15 мая 1980Канстантынас Караманліс1907-1998 15 мая 1980 10 сакавіка 1985Іааніс Алеўрас1912-1995 10 сакавіка 1985 30 сакавіка 1985Хрыстас Сардзетакіс1929-202230 сакавіка 1985 4 мая 1990Канстантынас Караманліс1907-1998 4 мая 1990 10 сакавіка 1995Канстантынас Стэфанопулас1926-201610 сакавіка 1995 12 сакавіка 2005Каралас Папульяс1929-2021 12 сакавіка 2005 13 сакавіка 2015Пракопіс Паўлопуласнар. 195013 сакавіка 201513 сакавіка 2020Катэрына Сакеларапулунар. 195613 сакавіка 2020 13 сакавіка 2025Канстанцінас Тасулас нар. 195913 сакавіка 2025

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Грэцыі Грэцыя Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Грэцыі