Пан — ветлівая форма звароту ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Беларусі і Украіне. У Беларусі так звярталіся адзін да аднаго шляхцічы і незнаёмыя людзі іншых станаў. Слова пан ужываецца ў Беларусі і сёння.

Польская мова Польскае слова «пан» () ужываецца: адносна асобы надзеленай уладай: «кароль — наш пан» — «Król jest naszym panem»; адносна ўладальніка зямлі, абшарніка; як характарыстыка Бога: «Пан Бог наш» — «Pan Bóg nasz»; як форма ветлівасці: «пан Кавальскі» — «pan Kowalski».

Таксама польскае «пан» мае значэнне «Вы». Аднак у польскай гэты зварот ужываецца не з дзеясловамі II асобы множнага ліку, а з дзеясловамі III асобы адзіночнага ліку: «Вы жывеце ў Мінску?» — «Mieszka Pan w Mińsku?». Ёсць магчымасць ужывання звароту «пан» і з дзеясловамі II асобы адзіночнага ліку (напрыклад, «Mieszkasz pan w Mińsku?»), аднак гэтая форма мае агрэсіўны, абразлівы характар.

Як і ў шмат якіх мовах (напрыклад, ), польская форма ветлівага звароту ў жаночым родзе мае дзве формы: пані () — ужываецца адносна замужніх жанчын; панна () — ужаваецца адносна незамужніх жанчын (у сучаснай мове ўжываецца рэдка).

Ёсць таксама формы множнага ліку: панове () — форма множнага ліку мужчынскага роду; панe () — форма множнага ліку жаночага роду; панны () — форма множнага ліку жаночага роду пры звароце да незамужніх жанчын (у сучаснай мове ўжываецца рэдка); панства () — форма множнага ліку пры адначасовым звароце да жанчын і мужчын (слова мае таксама значэнне «дзяржава»).

Ужыванне Палякі надаюць вялікае значэнне ўжыванню формаў ветлівага звароту. Ужываная форма залежыць ад сацыяльнага, іерархічнага статуту, а таксама ад ступені знаёмства або блізкасці роднасных сувязяў паміж людзьмі.

Так, найбольш ветлівае (але і афіцыйнае) — ужыванне «пан» (або «пані») разам з поўным імем суразмоўцы, напрыклад: пан Анджэй Петрашэўскі (), пані Эва Шыкульска (). Варта адзначыць, што на пісьме (пры звароце да суразмоўцы) «пан» заўсёды пішацца з вялікай літары (як беларускае «Вы» пры асабістым звароце).

Гэтая жа форма ўжываецца пры ўказанні адрасата ў лістах; у такім разе слова «пан» таксама пішацца толькі з вялікай літары. Больш ветлівая (але троху архаічная форма) — іменаванне адрасата з ужываннем абрэвіятур «WSz» ( — глыбокапаважаны) або «Sz» ( — паважаны). Напрыклад: WSz Pan Zbigniew Cybulski, Sz Pani Anna Chojnicka.

Меней афіцыйная форма — іменаванне суразмоўцы «пан» і прозвішчам: пан Краеўскі (), пані Ляшчэвіч (). У адрозненне ад беларускай мовы, у якой зварот па прозвішчы носіць афіцыйны характар, у польскай гэта форма лічыцца агульнаўжывальнай паміж людзьмі, не дужа знаёмымі.

У звароце да калег, знаёмых, да старэйшых узростам, «пан» ужываецца разам з імем: пан Юзаф (), пані Ядзвіга (). Яшчэ меней фармальнае — ужыванне «пан» з памяншальнай формай імя: пан Юзак (памяншальнае ад «Юзаф» — ), пані Ядзя (памяншальнае ад «Ядзвіга» — ).

Іменаванне суразмоўцы толькі імем, без ужывання «пан» або «пані» мае нефармальны характар і ўжываецца толькі паміж сябрамі, роднымі і блізкімі, у моладзевым асяроддзі.

Варта таксама адзначыць, што пры асабістым звароце ў польскай мове ўжываецца клічны склон. Гэта правіла тычыцца ўсіх формаў слова «пан». Напрыклад, у звароце «пан Лісоўскі» () слова «пан» мае форму клічнага склону — «пане Лісоўскі».

Глядзіце таксама Спадар

Катэгорыя:Формы звароту

Катэгорыя:Польская мова