Тамбо́ўская во́бласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.
Геаграфія Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской раўніны (вышыня да 219 м). Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй 150 м над узроўнем мора. Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.
Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.
Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаёў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады 534,5 млн м³.
Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугава-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, тхор, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.
Насельніцтва Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5 %).
Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады — Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.
Вядомыя асобы Іван Сямёнавіч Бірукоў (1918—1944) — Герой Савецкага Саюза. Іван Аляксеевіч Мартынаў (1923—1944) — Герой Савецкага Саюза. Зоя Анатолеўна Касмадзям’янская (1923—1941) — Герой Савецкага Саюза. Георгій Васільевіч Чычэрын (1872—1936) — расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Аркадзь Андрэевіч Акулінін (1909—1986) — беларускі марфолаг. Доктар біялагічных навук (1958), прафесар (1960). Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (1917—2015) — беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971).
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт