Валянціна Паўлаўна Бу́лава (, в. Капцэвічы, ) — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1980 г., Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Член КПСС з 1964 года. Біяграфія З 1959 г. рабочая Капцэвіцкага агароднінасушыльнага завода, з 1964 г. прадзільшчыца Баранавіцкага баваўняна-папяровага камбіната. Член рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гг., член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1976—1981 гг.
У канцы 1970-х яна была прызнана лепшай прадзільшчыцай краіны, перамогшы ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве і стаўшы лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1984 годзе за выдатныя дасягненні ў працы Валянціна Булава удастоена высокага звання Героя Сацыялістычнай ПрацыНити истории .
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974—1979 гг, Вярхоўнага Савета БССР з 1980 г. Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Члены КПСС