Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Казані. Існавала ў 1924. Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў Казанскага ўніверсітэта, ветэрынарнага, політэхнічнага, сельскай гаспадаркі і лесаводства, , , рабфакаў і інш. (63 чал.). Старшыня праўлення М. А. Шыркевіч, сакратар П. Кірык; актывісты М. Бухман, В. М. Каральчук, Я. С. Сачко, І. С. Стома.
Супрацоўнічала з Цэнтральным бюро зямляцтваў Казані. Звярталася па матэрыяльную дапамогу ў стыпендыяльную камісію пры ЦВК БССР.
Літаратура Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // — С. 358.
Катэгорыя:Казань Катэгорыя:Беларускія зямляцтвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Казані