Бу́льба (Solanum tuberosum) — від шматгадовых клубняносных травяністых раслін з роду сямейства . Клубні бульбы з’яўляюцца важным прадуктам харчавання, у адрозненне ад атрутных пладоў, якія змяшчаюць глікалкалоід саланін. Клубні бульбы маюць уласцівасць зелянець пры захоўванні на святле, што з’яўляецца індыкатарам павышанага ўтрымання саланіну ў іх. Ужыванне ў ежу аднаго пазелянелага клубня разам з лупінай можа прывесці да сур’ёзнага атручвання. Іншым паказальнікам павышанага ўтрымання яду ў бульбе з’яўляецца гаркаваты смак.
Назва Сучасную навуковую назву бульбы ў 1596 годзе ўвёў Каспар Баўгін у працы «Theatri botanici», пазней гэту назву скарыстаў Ліней у сваёй працы «Species plantarum»Carl von Linné Species plantarum, 1753 Vol.1 p.185 (1753).
У розны час іншымі аўтарамі публікаваліся іншыя навуковыя назвы, якія цяпер складаюць сінаніміку віду бульбаГл. картку раздзел «Сінонімы». Спасылка GRIN у картцы раслін..
Беларуская назва віду паходзіць ад агульнаўжывальнай назвы тапінамбура — «бульва», які быў шырока распаўсюджаны ў Рэчы Паспалітай з першай паловы XVIII стагоддзя і быў выцеснены ў канцы XVIII стагоддзя падобнай па спосабу вырошчвання і смаку бульбай, якая ў беларускай і літоўскай мовах пераняла яго назву (у літоўскай мове «бульба» — bùlvė).
Сярод іншых беларускіх назваў можна згадаць такія, як паслён клубняносны, канцадалы, картопля, картохля, кунада Ботанический словарь, Спб, 1878, курдопаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, кардока, картошка, картохі, карточкаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, картопель (ад польскага kartofel), барабу́ля.
У беларускіх гаворках і літаратурнай мове існуюць таксама адмысловыя назвы для бульбы ў розных кантэкстах: Адва́ранка — адварная бульба. Бу́льбіна — адзін клубень бульбы. Гарэ́лка, зга́ркі, пяга́рка, пры́гаркі, смажо́к, горе́лікі — бульба з прыгаркамі. Гнілу́шка — перамёрзлая на полі бульба. Е́менка — бульба на спажытак, емя (у адрозненне ад семенкі, якая ідзе на семя). Жомяць — дробная бульба. Заходлівая бульба — бульба з чорнымі валокнамі ў сярэдзіне. Камы́, камякі́, камакі, камяк, кома — тоўчаная звараная бульба, бульбяное пюрэ. Калту́шка — тоўчаная бульба са смажаным салам. Калубы́шка — тоўчаная бульба з грыбамі. Па́ранка, парёнка, парёнкі, паронка — параная бульба ў лушпінах або яе сумесь з іншымі інгрыдыентамі на корм жывёле. Разва́ранка — сопкая, разварыстая бульба. Розрі́занцы — бульба ў лупінах, звараная палавінкамі. Рэдкая бульба — бульбяны суп. Рэ́занка — рэзаная бульба на семя. Скобленка — чышчаная вараная бульба. Ту́шанка, тушонікі — тушаная бульба з мясам. Цалкі́, паро́нкі — бульба ў мундзірах. Шкрылі́ — смажаная бульба, нарэзаная тонкімі скрылікамі.
Назвы на іншых еўрапейскіх мовах Нямецкае слова «Kartoffel» паходзіць ад італьянскага «Tartufo» (труфель) праз знешняе падабенстваSimpson J, Weiner E.(eds) (1989) Oxford English Dictionary, 2nd edition, Clarendon Press, ISBN 0-19-861186-2, а ў аснову слова «труфель», відавочна, лёг лацінскі тэрмін «tuber», які азначае «пухліна» або «шматок», які стаў «tufer-» і парадзіў розныя еўрапейскія тэрміны: французскі «truffe», іспанскі «trufa», дацкі «Trøffel», нямецкі «Trüffel», шведскі «tryffel», нідэрландскі «Trüffel», польскі «trufel» і харвацкі «tartuf». У партугальскай мове словы «trufa» і «túbera» азначаюць у перакладзе «гарбы» і з’яўляюцца сінонімамі, апошні тэрмін бліжэйшы да лацінскага арыгіналу.
Батанічная і марфалагічная характарыстыка Бульба — (Solanum tuberosum, L.) — аднагадовая (у культуры) ці шматгадовая (у дзікім стане) травяністая расліна сямейства паслёнавыяЛікарські рослини: Енциклопедичний довідник/ Відп. ред. А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імя М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7, якая аб’ядноўвае да 150 дзікіх і культурных разнавіднасцей.
Разнавіднасці, якія належаць да роду бульба, утвараюць поліплоідны рад з асноўнай колькасцю храмасом — 2n-12, 2n-24, 3n-36, 4n-48, 5n-60, 6n-72.
Усе сарты бульбы тэтраплоідныя (4n-48).
Каранёвая сістэма <p style="font-size: 85%"> Ніжняя частка расліны.<p style="font-size: 85%"> Сажанец з адным сцяблом.<p style="font-size: 85%"> Лісце бульбы. Каранёвая сістэма ў бульбы, якую вырошчваюць з насення, мае спачатку стрыжнёвую будову — у выглядзе зародкавага стрыжнёвага кораня з бакавымі карэньчыкамі.
Затым у аснове сцяблінкі, у яе вузлах, якія знаходзяцца ў грунце, фармуецца другасная каранёвая сістэма, якая разам з зародкавай утвараюць валасніковістыя карані. Пры вырошчванні бульбы з клубняў утвараецца толькі другасная махрыстая каранёвая сістэма.
Каля 70 % каранёў бульбы размяшчаецца на глыбіні да 30 см, а асобныя карані дасягаюць глыбіні 1,5 м.
З пазух зачаткавых лісцяў у падземнай частцы сцябла адрастаюць падземныя парасткі — сталоны, якія патаўшчаюцца на вяршынях, чым даюць пачатак новым клубням (відазмененым парасткам). На канцах сталонаў развіваюцца клубні, якія, па сутнасці, нішто іншае, як вялікія пупышкі, уся маса якіх складаецца з танкасценных кантаваных клетак, напоўненых крухмалам, а вонкавая частка складаецца з тонкапластовай коркавай тканкі. Клубні спеюць у жніўні—верасні.
Сцябло Сцёблаў некалькі, яны травяністыя, прамастаячыя або ўзыходзячыя, вышынёй 30-150 см, у папярочным разрэзе рабрыстыя, 3-4-гранныя, радзей круглявыя, апушаныя. У некаторых сартоў уздоўж сцябловых рэбраў ёсць прамыя або хвалістыя, вузкія або шырокія крыльцы. У познаспелых сартоў сцёблы разгаліноўваюцца ў асноўным у ніжняй частцы, скараспелых — у сярэдняй. Па афарбоўцы яны могуць быць зялёнымі, чырвона-фіялетавымі або чырвона-карычневымі. Прычым пігментацыя ў залежнасці ад сорту можа выяўляцца толькі ля асновы сцябла, уздоўж большай яго часткі або па ўсёй даўжыні. Часам назіраецца досыць інтэнсіўная пігментацыя, пры якой сцёблы становяцца амаль чорнымі.
Частка сцябла, пагружаная ў глебу, выпускае доўгія парасткі (даўжынёй 15-20, у некаторых сартоў 40-50 см).
З аднаго клубня вырастае ў сярэднім 4-8 сцёблаў, з якіх утвараецца куст. Па выгляду і будове кусты бываюць прамастаячыя ці раскідзістыя, мала- і многасцябловыя, з роўнымі або яруснымі сцёбламі.
Дасягае ў вышыню больш за 1 метр.
Лісце <p style="font-size: 85%"> Лісце бульбы.<p style="font-size: 85%"> Кветкі бульбы.<p style="font-size: 85%"> Атрутныя плады (ягады) бульбы.<p style="font-size: 85%"> Плод бульбы з вочкамі. У ліставых пазухах падземнай часткі сцёблаў утвараюцца бакавыя пабегі — сталоны даўжынёй 5-20 см, часам да 35-40 см. Растуць яны ў глебе больш-менш гарызантальна, утвараюць у вузлах карэньчыкі і могуць самастойна ўкараняцца. На канцах сталонаў з невялікіх спачатку патаўшчэнняў развіваюцца клубні.
Ліст бульбы цёмна-зялёны, перарывіста-непарнаперыстарассечаны, складаецца з канчатковай долі, некалькіх пар (3-7) бакавых долей, размешчаных адна супраць другой, і прамежкавых дзелек паміж імі. Няпарная доля называецца канчатковай, парныя долі маюць парадкавыя назвы — першая пара, другая пара і т. д. (лік вядзецца ад канчатковай долі). Долі і дзелькі сядзяць на стрыжаньках, прымацаваных да стрыжня (чаранка), ніжняя частка якога можа пераходзіць у хвосцік. Каля парных долей размяшчаюцца яшчэ драбнейшыя дзелькі. Па форме яны круглявыя, авальныя, падоўжаныя, яйкападобныя, рамбічныя, востраканцовыя або авальна-востраканцовыя, апушаныя. Долі, часціцы і частачкі могуць быць сіметрычнымі (роўнавялікімі) і несіметрычнымі.
У некаторых сартоў верхняя пара долей і верхавая няцотная доля зрастаюцца асновамі, утвараючы трохлопасцевыя верхавіны. Завуць такую з’яву .
Па колькасці часціц у лісце адрозніваюць тры ступені яго рассечанасці: нязначная — лісцік мае толькі адну пару долей, а дзелькі адсутнічаюць; сярэднюю — у лістку да дзвюх пар долей і адна-дзве пары дзелек; моцную — лісток з дзвюма-трыма парамі долей і шматлікімі дзелькамі.
У залежнасці ад шчыльнасці размяшчэння долей лісты могуць быць густа-, сярэдня- і рэдкадолькавымі. У густадолькавых лісцікі долей размешчаны шчыльна, часта налягаюць сваімі паверхнямі адзін на аднаго, у сярэднедолькавых яны толькі дакранаюцца бакамі, у рэдкадольных паміж часціцамі ёсць прамежкі. З ніжняга боку долей прыкметная сетка жылак, якія бываюць пігментаванымі.
Лісты размешчаны на сцёблах спіральна. Ля сваёй асновы маюць два серпападобныя або лістападобныя прылісткі.
Кветкі
Кветкі двухполыя, правільныя, у верхавінных шчытках; пяціраздзельныя: чашачка складаецца з пяці востразубчастых, узрослых у аснове чашалісцікаў, вяночак — з пяці зрослых пялёсткаў. У кветцы размяшчаюцца 5 тычынак, пылавікі якіх на кароткіх ножках шчыльна складзеныя ў цыліндрычную або конусападобную калонку, і песцік з верхняй завяззю з лычыкам, які праймае цэнтральную ўнутраную частку калонкі і выдаецца над пылавікамі або роўны з імі, а часам ніжэйшы за іх.
Вяночак зрослапялёсткавы, белы, сіні, сіне-фіялетавы, ружовы, чырвона-фіялетавы. Пылавікі аранжавыя, жоўтыя, жоўта-зялёныя. Калі ў кветках утвараюцца аранжавыя або жоўтыя пылавікі, пылок якіх здольны да нармальнага апладнення, то пры багатым цвіценні на раслінах развіваецца шмат пладоў; у сартоў, якія маюць кветкі са стэрыльнымі жоўта-зялёнымі пылавікамі, плод не ўтвараецца.
Кветкі на раслінах сабраны ў суквецці-шчыткі, якіх на адным кветканосе бывае ад 2 да 4.
Цвіце ў чэрвені-жніўні.
Плод Плод — шматнасенная, жоўта- або цёмна-зялёная, круглявая або круглява-авальная, атрутная ягада дыяметрам 2 см.
Насенне дробнае, яйкападобнасплюснутае, бледна-жоўтае або крэмавае. Маса 1000 семачак — 0,5-0,6 г.
У зялёных вегетатыўных частках расліны змяшчаецца алкалоід саланін, які служыць для абароны расліны ад паражэння бактэрыямі і некаторымі відамі насякомых. У сувязі з гэтым пазелянелыя клубні бульбы неядомыя.
Клубні бульбы Клубні адначасова з’яўляюцца і ёмішчам запасных пажыўных рэчываў і вегетатыўным органам.
Марфалогія клубняў
Клубень — вегетатыўны орган, які ўтвараецца на канцы падземнага сцябла — сталона. Пацверджанне гэтаму можна знайсці ў такім вопыце. Як толькі сцябло бульбы вырасце над зямлёй на 15-20 сантыметраў, яго ніжнюю палову закрываюць кавалкам цёмнага тэкстылю або шчыльнай святлонепранікальнай паперы, асцярожна прывязаўшы паперу або тэкстыль пад лісцем, закрыўшы ніжнюю палову сцябла. Частка ізалятара ўвесь час павінна ляжаць на зямлі і па меры росту сцябла ўвесь час закрываць яго ад святла. Да восені на зацененай частцы сцябла ўтворацца надземныя клубніВ. Пыльнев / Знай и умей: Удивительные половинки. — М.: Детгиз, 1960. 96с..
Калі верхавіну маладога сцябла бульбы змясціць у чорную скрыню — у цемры на ёй пачнецца ўтварэнне клубняў, а ў ніжніх частках расліны, якія схаваны ў глебу, бульбаўтварэнне затрымаецца.
Пра вегетатыўнае паходжанне клубня сведчыць наяўнасць на маладых клубнях недаразвітых лісточкаў у выглядзе лускавінак. Пасля іх адмірання на паверхні клубня застаюцца дугападобныя рубцы — броўкі, у пазухах якіх размяшчаюцца 3 пупышкі. Броўкі разам з пупышкамі называюць вочкамі. Яны бываюць глыбокімі — пры заляганні пупышак у паглыбленнях клубня, неглыбокімі — з размяшчэннем пупышак амаль на ўзроўні з паверхняй клубня і паверхневымі, калі пупышкі выступаюць над паверхняй клубня, утвараючы грудок.
Вочкі размяшчаюцца на клубнях спіральна. Колькасць іх на клубнях сярэдняга памеру — 6-12, на вялікіх — да 15-20. Менш вочак у ніжняй частцы клубня, больш за ўсё — у верхняй. Жыццяздольнасць пупышак у вочку неаднолькавая, найбольш высокая — у сярэдняй пупышкі. Пры пасадцы клубняў або, калі іх прарошчваць перад пасадкай, прарастаюць не ўсе пупышкі, а толькі іх трэцяя-чацвёртая частка, у асноўным тыя, якія размяшчаюцца на верхавіне клубня.
Парасткі, якія ўтвараюцца з пупышак клубняў, у залежнасці ад колькасці святла пры прарастанні могуць мець колер ад белага з жоўтым, ці зялёным адценнем, да чырвона-, сіне- ці цёмнафіялетавага.
На паверхні клубня ёсць шмат невялікіх светлых адтулін, праз якія ажыццяўляюцца дыханне і транспірацыя вады.