Мурава́ная Ашмя́нка (, ) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мураванаашмянкоўскага сельсавета. Насельніцтва: 415 чал. (2015).
Геаграфія Размешчана на Ашмянскім узвышшы, за 11 км на паўночны захад да Ашмян і 28 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Паблізу вёскі мае выток рака Ашмянка.
Гісторыя Захаваліся руіны друкарні (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590, перабудаваны ў жылы палац у 19 стагоддзі), якая ў пачатку 17 ст. належала Крыштафу Дарагастайскаму і дзе была надрукавана «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615). Касцёл Дзевы Марыі (драўляны будынак са званіцай, збудаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст., падноўлены ў 1841 і 1874), які з’яўляе прыклады барока, класіцызму і народнага драўлянага дойлідства.
Падчас 2-й сусв. вайны (май 1944) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і літоўскага дапаможнага кантынгенту (на нямецкай службе).
Насельніцтва 1866 год — 184 чал., 26 двароў. 1886 год — 330 чал., 44 двары. 1905 год — 306 чал. 1999 год — 338 чал., 134 гаспадаркі. 2009 год — 409 чал. 2015 год — 415 чал., 155 гаспадарак.
Інфраструктура У вёсцы бальніца, сярэдняя школа.
Славутасці Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры. Друкарня — помнік гісторыі і дойлідства, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі.
Зноскі
Літаратура
Гродзенская вобласць // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, 1986.
Спасылкі
Катэгорыя:Мураванаашмянкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства