Севярын Мікалай Ромер ( — ) — апошні маршалак шляхты Гродзенскага павета, паўстанцкі касір Гродзенскага павета.

Біяграфія Сын Аляксандра. Быў уласнікам маёнтка Губінка ў Гродзенскім павеце. Знаходзіўся на дзяржаўнай службе, меў ордэн Св. Ганны 3-й ступені. Займаўся прадпрымальніцтвам, пабудаваў на Дамініканскай (цяпер Савецкай) вуліцы ў Гродне ўласны гатэль.

Пасля пачатку паўстання заняў пасаду касіра паўстанцкай арганізацыі ў Гродзенскім павеце. У красавіку ці маі (па новаму стылю) 1863 г. у гатэлі Ромера адбыўся сход членаў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана. Спачатку сабраліся ў нумары Юндзіла, які тут жыў: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, Э. Заблоцкі. Юндзіл здаў сабраныя 3000 руб. срэбрам ваяводскаму касіру Багатцы, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10 нумар газеты «Рух». У сходзе ўдзельнічалі, акрамя вышэй названых: Мілевіч, Каліноўскі, Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, Сільвестровіч. Жонка С. Ромера Тэадора кіравала жаночай арганізацыяй, збірала сродкі і медыкаментаў для паўстанцаў.

С. Ромер быў высланы ў Томскую губерню, яго жонка ў Казанскую, аднак паехала за мужам. Ромеры ў Табольску, адкуль праз шмат гадоў вярнуліся на радзіму. Пахаваны С. Ромер у мястэчку Лішкава на тэрыторыі сучаснай Літвы. Гатэль Ромера, канфіскаваны і праданы ўладамі, хаця і называўся «Маскоўскі», аднак сярод гродзенцаў яго доўга называлі «гатэлем Ромера», або «гатэлем паўстанцаў».

Літаратура Вашкевіч А. Адрасы паўстання 1863—1864 у Гародні і на Гарадзеншчыне. Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013. С.5. Швед В. В. Гродзенскія адрасы паўстанцаў 1863—1864 гг. // Горад Святога Губерта. Выпуск VII. Гродна, 2013 г. С.142.

Спасылка Seweryn Mikołaj Römer h. Laski (1820—1885)

Катэгорыя:Маршалкі шляхты Севярын Мікалай Катэгорыя:Пахаваныя ў Літве Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў