П’ер Луіджы Берсані ( ; нар. ) — італьянскі палітык, міністр у левацэнтрысцкіх кабінетах у 1996—2001 і ў 2006—2008. Старшыня Дэмакратычнай партыі з 25 кастрычніка 2009 па 20 красавіка 2013 года.
Нарадзіўся ў Бетоле (рэгіён Эмілія-Раманья). Вывучаў філасофію ў Балонскім універсітэце. Быў членам Італьянскай камуністычнай партыі і Партыі дэмакратычных левых сіл.
У 1994—1996 займаў пасаду прэзідэнта правінцыі Эмілія-Раманья. У 1996—2001 паслядоўна быў міністрам прамысловасці, камерцыі і турызму, а затым міністрам транспарту (з 1999) у кабінетах Рамана Продзі, Масіма Д’Алема і Джуліяна Амата. Пасля пераходу левацэнтрыстаў у апазіцыю займаў розныя партыйныя пасты. У 2004—2006 таксама быў дэпутатам Еўрапарламента, удзельнічаў у працы камісіі па эканамічнай і грашовай палітыцы (ECON).
У 2006—2008 займаў пост міністра эканамічнага развіцця ў кабінеце Рамана Продзі.
На выбарах главы Дэмакратычнай партыі, якія адбыліся 25 кастрычніка 2009 і ў якіх прыняла ўдзел 2,5 мільёна чалавек, Берсані быў абраны старшынёй.
22 сакавіка 2013 прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана даручыў Берсані сфарміраваць новы ўрад.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітыкі Італіі Катэгорыя:Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі Катэгорыя:Міністры транспарту Катэгорыя:Міністры гандлю Катэгорыя:Члены партыі «Левыя дэмакраты» Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)