thumb|right|250px|Сустрэча Чэрчыля і Рузвельта на борце лінкора «Прынц Уэльскі» Атлантычная хартыя — адзін з асноўных праграмных дакументаў антыгітлераўскай кааліцыі. Абмяркоўваўся і быў прыняты на Атлантычнай канферэнцыі «Riviera» брытанскім прэм'ерам У. Чэрчылем і Прэзідэнтам ЗША Ф. Д. Рузвельтам, на ваенна-марской базе Арджэнтыя ў Ньюфаўндлендзе, пра што было заяўлена 14 жніўня 1941. Пазней, 24 верасня 1941 г., да хартыі далучыўся і СССР.
Атлантычная хартыя была заклікана вызначыць упарадкаванне свету пасля перамогі саюзнікаў у Другой сусветнай вайне, нягледзячы на тое, што Злучаныя Штаты ў вайну яшчэ не ўступілі.
Структура дакумента
thumb|Атлантычная хартыя Дакумент уключае наступныя пункты: Адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій з боку ЗША ці Вялікабрытаніі. Тэрытарыяльныя спрэчкі варта вырашаць паводле меркавання народа. Права народаў на самавызначэнне. Зніжэнне гандлёвых бар'ераў. Глабальнае эканамічнае супрацоўніцтва і павышэнне дабрабытуГэты пункт быў прыняты па прапанове Джона Гілберта Уайнанта .. Свабода ад галечы і страху. Свабода мораў. Раззбраенне дзяржаў-агрэсараў, агульнае раззбраенне пасля вайны.
Пункт 4 надзвычай цікавы з пункту гледжання паваеннага ўпарадкавання свету і выглядае больш падрабязна так:
На наступнай нарадзе ў Лондане 24 верасня 1941 згоду з прынцыпамі хартыі выказалі прадстаўнікі ўрадаў Бельгіі (у эміграцыі), Чэхаславакіі (у эміграцыі), Грэцыі, Люксембурга (у эміграцыі), Нідэрландаў (у эміграцыі), Нарвегіі (у эміграцыі), Польшчы (у эміграцыі), СССР, і Югаславіі, а таксама «Свабоднай Францыі» Шарля дэ Голя.
Гл. таксама Паўночнаатлантычны дагавор, 1949 НАТА
Катэгорыя:Брытанска-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Пагадненні антыгітлераўскай кааліцыі Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:1941 Катэгорыя:Падзеі 14 жніўня