Ігар Варашкевіч (нар. , Баранавічы) — беларускі рок-музыкант, мастак.

Біяграфія Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1987 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт па спецыяльнасці «інтэр'ер і абсталяванне».

У 1983—1989 гадах быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль. У 2008 годзе ў мінскай галерэі «Подземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

Мае сына.

Літаратура Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец ; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Рок-музыканты Беларусі