Пётр Фаміч Ракіцкі (, вёска Кустоўніца, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі генетык. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1940). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1927). З 1930 года старшы навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі, адначасова з 1932 года дацэнт кафедры генетыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1938—1948 гг. загадчык кафедры, дэкан факультэта, намеснік дырэктара Маскоўскага пушна-футравага інстытута. З 1949 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела заалогіі жывёлагадоўлі Комі філіяла АН СССР, у 1957—1960 гадах загадчык сектара біялогіі Усесаюзнага інстытута навуковай інфармацыі. У 1960—1969 гадах загадчык кафедры заалогіі пазваночных жывёл Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1965 года загадчык лабараторыі тэарэтычнай генетыкі Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1966—1977 гадах прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў.
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні ў галіне генетыкі і матэматычнай біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб поле дзеяння гена. Праводзіў даследаванні па радыяцыйнай генетыцы. Даследаваў уплыў тэмпературнага фактару і рэнтгенаўскіх прамянёў на спадчынныя ўласцівасці жывых арганізмаў. Вывучаў узаемадзеянне паміж спадчыннасцю і адборам. Распрацаваў шэраг пытанняў па колькасных прыкметах і генетычным асновам селекцыі жывёл. Работы прысвечаны таксама пытаннях гісторыі і філасофіі біялогіі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 за цыкл работ «Распрацоўка пытанняў статыстычнай генетыкі і ўкараненне матэматыка-статыстычных метадаў у біялогію», апублікаваных у 1964—1974 гг.
Асноўныя працы Поле действия гена // Журнал экспериментальной биологии. 1929. Т.5, № 3-4. Практическое пособие по генетике. М., 1934. Основы вариационной статистики для биологов. Мн.: Изд-во Белгосуниверситета, 1961. Биологическая статистика. 3 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1973. Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1978.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» Дзяржаўная прэмія БССР 1947 г.
Літаратура
Спасылкі Рокицкий Пётр Фомич // Сайт біялагічнага факультэта БДУ Ученые Беларуси: Пётр Фомич Рокицкий (К 100-летию со дня рождения) // Сайт НАН Беларусі Пётр Фаміч Ракіцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Рокицкий Пётр Фомич // Знаменитые люди Гомельщины
Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазырскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска