Ці́са (, , , ) — рака ў цэнтральнай Еўропе, левы і самы доўгі прыток Дуная.

Агульнае Ціса бярэ свой пачатак на ўсходзе Закарпацкай вобласці Украіны. Яе ўтвараюць, зліваючыся каля горада Рахава, рэкі Чорная Ціса і Белая Ціса. Выток Чорнай Цісы знаходзіцца на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Свідавец на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Белая Ціса бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах масіву Чарнагоры, на вышыні 1650 м над узроўнем мора.

У межах Украіны даўжыня Цісы складае 201 км. На асобных участках Ціса ўтварае мяжу Украіны з Румыніяй, а затым Украіны з Венгрыяй. Упадае ў Дунай на тэрыторыі Сербіі.

На Цісе размешчаны гарады: Рахаў, Цячаў, Хуст, Чоп (Украіна); Сігету-Мармацыей (Румынія); Домбрад, Токай, Сольнак, Сегед (Венгрыя).

Прытокі Правыя: Косаўская (41 км), Тэрэсва (56 км), Тэрэбля (91 км), Рыка (92 км), Боржава (106 км), Бодраг (188 км), Слана з Горнадам, Эгер (291 км), Задзьва, Егрычка, Кёрэш. Левыя: Вісеўл, Іза, Самеш, Кёрэш, Мурэш, Бегей, Батар, Красна, Масква.

Спасылкі Ціса крыніца Гісторыя засваення ракі

Катэгорыя:Рэкі Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Славакіі Катэгорыя:Рэкі Румыніі Катэгорыя:Рэкі Сербіі Катэгорыя:Рэкі Венгрыі Катэгорыя:Прытокі Дуная Катэгорыя:Памежныя рэкі