Марыя Ласкарына (* 1206, Нікея, цяпер Ізнік, глей Бурса, Турцыя — 24 чэрвеня ці 16 ліпеня 1270, Эстэргам, Венгрыя) — нікейская прынцэса і венгерская каралева, жонка Белы IV.
Біяграфія Марыя Ласкарына была дачкой імператара Нікейскай імперыі ў 1204—1221 гадах Феадора I Ласкарыса і яго жонкі Ганны Ангеліны (дачкі візантыйскага ўзурпатара Аляксея III Ангела). Унучка імператара Візантыі Аляксея III Ангела. Старэйшая сястра Ірыны Ласкарына, муж якой Іаан III Дука Ватац атрымаў у спадчыну нікейскі прастол.
У 1218 годзе з мэтай замацавання венгерска-візантыйскага саюза адбыўся шлюб Марыі Ласкарыны з каралевічам Белай. Тым часам маладым было па 12 гадоў.
У кастрычніку 1235 адбылася каранацыя Белы IV і Марыі, якія разым пражылі 35 гадоў. Бела IV памёр 26 мая 1270. Марыя Ласкарына перажыла мужа на два месяца. Пахавана ў касцёле дамініканак, пабудаваным для яе дачкой Святой Маргарытай Венгерскай.
Шлюб і дзеці
У шлюбе з Белай IV мела 10 дзяцей:
Святая Кунегунда (Кінга) — жонка князя Польшчы Баляслава V Сарамлівага, якая пасля яго смерці стала манашкай і абатысай (кананізавана ў 1999); Святая Маргарыта Венгерская — з дзяцінства прызначаная для манаскага жыцця (кананізавана ў 1943). Ганна Венгерская — жонка князя галіцкага і чарнігаўскага Расціслава Міхайлавіча Каталіна († 1242) Маргарыта († 1242) Елізавета (1236—1271) — жонка князя Ніжняй Баварыі Генрыха ХІІІ Канстанцыя — жонка галіцка-валынскага караля Льва; Блажэнная Іаланда (Іалента, Алена) — жонка вялікапольскага герцага Баляслава Набожнага, якая пасля яго смерці таксама стала манашкай-кларысай, а затым і ігуменняй манастыра (беатыфікавана ў 1827); Іштван (Стэфан) — пераемнік свайго бацькі; Бела (1243—1269)
З 10 дзяцей караля Белы IV і Марыі дзве дачкі прылічаны да ліку каталіцкіх святых і адна — да ліку блажэнных.
Спасылкі
Maria Lascarina, Queen Consort of Hungary (1206 - 1270 Старонка Марыі Ласкарыны на вэб-фондзе сярэднявечнай генеалогіі Фонд сярэднявечнай генеалогіі / Венгрыя Генеалогія каралёў
Катэгорыя:Жанчыны XIII стагоддзя Катэгорыя:Візантыйскія прынцэсы