__NOTOC__ 8 сакавіка — 67-ы (68-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1010: Фірдаўсі закончыў складанне «Шахнамэ». 1618: Іаган Кеплер адкрыў трэці закон арбітальнага руху. 1900: Згарэў французскі нацыянальны тэатр Камеды Франсэз. 1911: Першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня. 1918: Першае зарэгістраванае захворванне ў двухгадовай пандэміі грыпу. 1918: На акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні абвешчана Герцагства Курляндскае і Семігальскае. 1942: Японскія войскі захапілі сталіцу Бірмы Рангун. 1979: «Вояджэр-1» зафіксаваў вулканізм на Іо, спадарожніку Юпітэра. 1983: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у публічным выступленні назваў СССР «імперыяй зла». 2004: Ухвалена новая Канстытуцыя Ірака. 2014: Прапаў самалёт Boeing 777 кампаніі Malaysian Airlines, які ляцеў рэйсам з Куала-Лумпура ў Пекін.
Нарадзіліся 1714: Карл Філіп Эмануіл Бах, нямецкі кампазітар 1739: Эліяс Марцін, шведскі пейзажыст 1892: Аляксандр Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (пам. 16.6.1937) 1894: Вяйнё Валдэмар Аалтанен, фінскі скульптар 1904: Франсіс Бот, нямецкі мастак 1910: Пётр Васілевіч Конюх, беларускі оперны спявак 1917: Сяргей Іванавіч Селіханаў, беларускі скульптар (пам. 28.09.1976) 1918: Жак Барацье, французскі кінарэжысёр 1929: Эбэ Камаргу, бразільская спявачка і актрыса 1931: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі 1931: Хайнц Мак, нямецкі мастак 1941: Жанна Дапкюнас, беларускі літаратуразнавец 1941: Андрэй Міронаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (пам. 1987) 1952: Аляксандр Аляксандравіч Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч 1954: Андрэй Саннікаў, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч 1962: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч 1974: Крысціяна Паўль, нямецкая актрыса
Памерлі
1144: Цэлесцін II, Папа Рымскі 1844: Жан Батыст Жуль Бернадот, французскі маршал, які стаў каралём Швецыі і Нарвегіі пад іменем Карл XIV Юхан (нар. 26.1.1763) 1869: Гектар Берліёз, французскі кампазітар (нар. 11.12.1803) 1917: Фердынанд Цэпелін, нямецкі авіяканструктар (нар. 8.7.1838) 1923: Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 23.11.1837) 1928: Пётр Крачэўскі, беларускі палітык, 3-і старшыня Рады БНР (нар. 7.8.1879) 1941: Шэрвуд Андэрсан, амерыканскі пісьменнік, класік навелы 1986: Керсці Мерылаас, эстонская паэтэса 2004: Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртавання ў Францыі «Хаўрус» і член рады БНР 2005: Аслан Масхадаў, прэзідэнт Чачні 2022: Павел Леанідавіч Бранштэтэр, беларускі фотамастак
Святкуюць Міжнародны жаночы дзень Замбія — Дзень моладзі. Малайзія — День султана. Сірыя — Дзень рэвалюцыі.
308