Бузіна гронкавая, Бузіна чырвоная, БэзГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, Бузіна гронкападобная. — С. 351 (Sambucus racemosa) — лістападны куст ці невялікае дрэва, від роду сямейства .
Батанічнае апісанне Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер — гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.
Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод — касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны — бузіны чорнай). Плады ўтрымліваюць цыянагенны гліказід самбунігрын, падобны да амігдаліну, пры ўжыванні вялікай колькасці сырых ягад ён можа выклікаць атручванніСергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39.
Арэал Расліна шырока распаўсюджана ў Паўночным паўшар’і ў рэгіёнах з умераным кліматам — як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы.
Катэгорыя:Адоксавыя