Буланжэрыт — мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы. Pb2Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Назва паходзіць ад імя французскага мінералога Шарля Буланжэ (Charles Louis Boulanger, 1810—1849).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямліста-чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,2 г/см³.

Паходжанне і радовішчы Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі (бурнанітБурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья і інш.), карбанатамі і кварцамБуланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья . Руда свінцу.

Літаратура

Спасылкі Буланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья

Катэгорыя:Мінералы паводле алфавіта Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы свінцу Катэгорыя:Мінералы сурмы Катэгорыя:Руды