Бе́лькі (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Белдарусі. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Паставы, за 274 кіламетры ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Полава на лініі Варапаева — Друя.
Вёска размешчана каля ракі Паловіца і возера Белькі.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР.
З 16 ліпеня 1954 года па 18 снежня 2009 года з’яўлялася цэнтрам Белькаўскага сельсаветаРашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18.12.2009 N 202 «Пра скасаванне Белькаўскага сельсавета і змяненне межаў Варапаеўскага пассавета і Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна» .
Насельніцтва 1921 год — 200 жыхароў, 43 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 34.. 1931 год — 228 жыхароў, 48 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43. 1995 год — 185 жыхароў, 79 двароў.
Інфраструктура Пачатковая школа Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Варапаеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна