Мяжа Оппенгеймера — Волкава (па імёнах Р. Опенгеймера і Дж. М. Волкава, якія прасунулі гэтую гіпотэзу) — верхня мяжа масы нейтроннай зоркі, пры якой ціск выраджанага нейтроннага газу можа кампенсаваць сілы гравітацыі, не даючы зорцы калапсаваць ў чорную дзірку. Адначасова мяжа Опенгеймера — Волкава з'яўляецца ніжняй мяжой масы чорных дзірак, якія ўтвараюцца ў ходзе эвалюцыі зорак.

Дакладнае значэнне мяжы пакуль невядома з-за высокай нявызначанасці уласцівасцяў макраскапічных станаў выраджанай барыённай матэрыі з вельмі высокай шчыльнасцю: у нетрах нейтронных зорак шчыльнасць матэрыі перавышае ядзерную шчыльнасць (~ 1014 г/см³, што ў ~ 108 разоў перавышае шчыльнасць белых карлікаў) і ураўненне стану такой матэрыі ў дакладнасці невядома.

Сучасныя ацэнкі мяжы Опенгеймера — Волкава ляжаць у межах 2,5-3 сонечных мас.

Гл. таксама

Мяжа Чандрасекара Кваркавая зорка Нейтронная зорка Чорная дзірка Выраджаны газ

Спасылкі

Stergioulas, N., «Rotating Stars in Relativity», Living Reviews in Relativity, Vol. 6, (2003), No. 3. Обнаружена рекордно тяжелая нейтронная звезда

Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы Катэгорыя:Зорная эвалюцыя Катэгорыя:Чорныя дзіркі Катэгорыя:Нейтронныя зоркі