Ву́лька Заста́ўская (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Горны, належала памешчыку Такарскаму. У канцы 19 стагоддзя ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, хлебазапасны магазін, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 2 прапалі без вестак.
Насельніцтва 77 рэвізскіх душ (1870) 65 двароў, 460 жыхароў (1876) 171 жыхар (1905) 6 двароў, 64 жыхары (30.9.1921) 18 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна