Заслу́чна (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская, які належаў графіні Красінскай. У 1870 годзе адносілася да Біскупска-камяніцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе ў Камянец-Жыровіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Насельніцтва 118 рэвізскіх душ (1870) 39 двароў, 281 жыхар (1897) 298 жыхароў (1905) 132 жыхары (1959) 129 жыхароў (1970) 39 гаспадарак, 95 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна