Другі Нікейскі Сабор (таксама вядомы як Сёмы Сусветны Сабор) быў скліканы ў 787 годзе ў горадзе Нікеі пры імператрыцы Ірыне (удаве імператара Льва Хазара) і складаўся з 367 епіскапаў, якія прадстаўлялі галоўным чынам усходнюю частку царквы, і легатаў Папы Рымскага.
Сабор быў скліканы супраць іканаборства, якое ўзнікла за 60 гадоў да Сабору, пры візантыйскім імператары Льве Ісаўры, які, жадаючы ліквідаваць перашкоды да мірнага суседства з мусульманамі,Карташев А. В. Вселенские соборы. Клин, 2004. С. 577. лічыў неабходным скасаваць шанаванне абразоў. Гэта плынь працягвала існаваць і пры сыне яго Канстанціне Капраніме і ўнуку Льве Хазары.
У Праваслаўнай царкве памяць святых айцоў Сёмага Сусветнага сабору здзяйсняецца ў нядзелю, якая прыпадае на канец 1-й дэкады ці пачатак 2-й дэкады кастрычніка (па юліянскаму календару).
Наступствы Сабор не змог спыніць рух іканаборцаў. Гэта было зроблена толькі на Канстанцінопальскім саборы 843 года пры імператрыцы Феадоры. У адзначэнне канчатковай перамогі над іканаборцамі і ўсімі ерэтыкамі было ўсталявана свята Урачыстасці Праваслаўя, якое і дагэтуль святкуецца ў Праваслаўнай Царкве ў першую нядзелю Вялікага посту.
Літаратура Concilium Universale Nicaenum Secundum. Concilium actiones I—III, ed. Erich Lambertz (Acta Conciliorum Oecumenicorum, ser. 2, vol. 3). Berlin, New York 2008. ISBN 978-3-11-0190002-1 Gibbon, Edward. The Decline and Fall of the Roman Empire. New York: Random House Inc., 1995. ISBN 0-679-60148-1 Ostrogorsky, George. History of the Byzantine State. New Brunswick: Rutgers University Press, 1969. ISBN 0-8135-0599-2
Катэгорыя:Сусветныя саборы Катэгорыя:Іканаборства